Раённая газета без ценю сумневу апублікавала на сваіх старонках фотаздымкі асоб, якіх яшчэ толькі падазраюць у схільнасці да асацыяльных дзеянняў. На парушэнне правоў грамадзян і заканадаўства не звяртаюць увагі нават праваахоўнікі.
Днямі “Зара над Друццю” апублікавала рэпартаж пра выязное пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку Машчаніцкага сельсавета. Прайшло яно на базе малочнатаварнага комплексу ў вёсцы Стараселле. У ім удзельнічалі пракурор раёна Ігар Алёхна, начальнік Бялыніцкага РАНС Віталь Воранаў, старшыня сельскага выканкама Іна Напрэянка і шмат запрошаных асоб.
На пасяджэнне савета выклікалі грамадзян, якія злоўжываюць спіртовымі напоямі, не працуюць, сямейных скандалістаў, схільных да супрацьпраўных дзеянняў. Прысутнічалі і тыя вяскоўцы, хто раней дапусціў парушэнні ў сферы пажарнай бяспекі. Суб’екты прафілактыкі правялі гутарку аб неабходнасці працаўладкавання, адмовы ад шкодных звычак і правілах паводзін у грамадскіх месцах.
Здаецца, зроблена добрая прафілактычная работа. Магчыма, дзякуючы ёй будуць перадухілены правапарушэнні ці нават трагедыі. Але фотарэпартаж робіць публічнымі твары людзей, якія стаяць перад праваахоўнікамі, і невядома хто яны, у чым вінаваты? Гэтыя людзі не асуджаны, магчыма яшчэ нічога кепскага не зрабілі, а іх фотаздымкі ўжо з’яўляюцца прадметам перасудаў. Яны і іх сваякі, асабліва дзеці могуць атрымаць псіхалагічныя траўмы, стаць аб’ектамі здзекаў.
Яшчэ больш двухсэнсоўным выглядае фотаздымак мілых жанчын. Што яны тут робяць? Яны зладзейкі, скандалісткі ці наадварот мясцовая эліта, якую запрасілі на пасяджэнне? Па вонкаваму выгляду найбольш верагодна, што яны законапаслухмяныя грамадзянкі. Але навошта тады іх запрасілі на прафілактычную размову разам з пералічанымі ў тэксце не зусім станоўчымі грамадзянамі, і чаму яны так напружана сядзяць? На жаль тэкст публікацыі накіроўвае думкі менавіта ў негатыўнае рэчышча.
Вось такія пытанні натуральна ўзнікаюць пасля пасяджэння савета грамадскага пункта аховы правапарадку Машчаніцкага сельсавета. А выснова адна: мясцовым журналістам і бялыніцкім уладам трэба быць вельмі акуратнымі і абачлівымі рыхтуючы падобныя публікацыі, памятаць, што грамадзяне маюць права на прыватнасць.
Могилевский облсуд неожиданно вспомнил о том, когда была провозглашена независимость современной Беларуси. Подача информации о…
Маскоўскі тэатр "Собор" пакажа магілёўцам спектакль пра расійскага цара Пятра І, замоўчваючы пра яго зверствы…
Польша ввела санкции против Белорусской цементной компании (БЦК), в которую входят цементные заводы, расположенные в…
Прокурор из Могилева Ольга Богуковская, занесенная в базу “Каратели Беларуси” произнесла самую убедительную речь на…
Общественную баню в Круглом пришлось закрыть – ее посещали не больше пяти жителей райцентра. Уходят…
Сегодня в Могилеве откроется выставка художника Сергея Масихо, импрессиониста, мастера пейзажей, вдохновленного природой и рекой…