На рэлігійнае свята 17 красавіка ў Ніжні храм касцёлу Ducha Świetego прыйшла вялікая грамада ўніятаў. Многія на набажэнства прывялі дзяцей.
На службе пераважалі ўкраінцы, якія вымушана пакінулі радзіму праз поўнамаштабную вайну, распачатаю Расеяй. Уцекачы падоўгу маліліся ўкленчыўшы. Тое ж рабілі і іхныя дзеці.
Па сканчэнні набажэнства ўдзельнікі традыцыйна спявалі «Гімн Украіны». Беларускія ўніяты дапоўнілі хор.
Беларусаў грэка-католікаў на літургіі было няшмат. Некаторыя на службу таксама прывялі дзяцей. Па ўварванні расейцаў ва Ўкраіну на набажэнствах разам з украінскім жоўта-блакітным прапарам выстаўлены і беларускі бел-чырвона-белы сцяг. У малітвах святар украінскай грэка-каталіцкай парафіі Прасвятой Тройцы Андрэй Залеўскі згадвае Беларусь.
Украінцы дапамаглі беларусам 11 сакавіка правесці ў храме набажэнства на беларускай мове. На старонцы парафіі айцец Андрэй адзначыў, што грэка-каталіцкая служба па-беларуску адбылася ўпершыню ў Беластоку.
У Беларусі адшукалі пяць месцаў, дзе пад зямлёй спакойна ляжаць тоны небяспечных «вечных хімікатаў». І…
После недавнего инцидента в одном из детских садов в Могилеве власти начали активно обсуждать…
Могилевский музыкант и автор песен Александр Баль поделился с изданием “Салідарнасць” своими мыслями о жизни…
Імя ўраджэнкі Горак Настассі Трубчык-Дзіваковай з’явілася ў міліцэйскім так званым спісе “экстрэмістаў”. Як піша “Наша…
Еще не успела высохнуть от росы трава, скошенная около дома №18 по улице Микрорайон Комсомольский,…
Золотых тонов на полях в Быховском районе столько, что даже аисты устали ими любоваться. Жатва…