Цэх падраздзяленне мясцовага заводу аўтаагрэгатаў. Алюмініевую вытворчасць пры ім запусцілі ў 1976 годзе. Нямала тутэйшага абсталявання працуе з таго часу. На той момант яно лічылася сучасным і эксклюзіўным.
«Тыя індукцыйныя печы для плаўкі металу, што былі ўстаноўлены ў сярэдзіне 70-х і маюць серыйныя нумары 001 і 002, працуюць і цяпер, – адзначае газета Асіповіцкі край. – Але гэтыя печы ўжо фізічна і маральна састарэлі, патрабуюць вялікіх намаганняў працаўнікоў цэху для іх абслугоўвання, таму ў планах прадпрыемства іх замена – адзін з прыярытэтных пунктаў».
Цэх мае патрэбу ў набыцці новай печы і аўтаматычнага комплексу для ліцця пад высокім ціскам, але няма фінансавання.
«Гэта дазволіць істотна пашырыць наменклатуру выпусканых сплаваў. Абмежаванасць у выбары гатункаў алюмініевых сплаваў можна лічыць галоўным вузкім месцам асіповіцкай металургіі», – спадзяецца на прарыў кіраўніцтва.
Паводле яго ўласная каляровая металургія «у сённяшніх геапалітычных рэаліях» – важны элемент эканамічнай бяспекі краіны і інструмент для ўмацавання пазіцый нашага машынабудавання на знешніх рынках».
Спажыўцы вырабаў цэху алюмініевага ліцця – МАЗ, БелАЗ, ды расійскія прадпрыемствы. У цэху працуе 126 чалавек.
Купіць запчасткі да трактара “Беларус” зараз можна нават на маркетплэйсе Wildberries. Там іх размяшчае Бабруйскі…
Могилевский облсуд неожиданно вспомнил о том, когда была провозглашена независимость современной Беларуси. Подача информации о…
Маскоўскі тэатр "Собор" пакажа магілёўцам спектакль пра расійскага цара Пятра І, замоўчваючы пра яго зверствы…
Польша ввела санкции против Белорусской цементной компании (БЦК), в которую входят цементные заводы, расположенные в…
Прокурор из Могилева Ольга Богуковская, занесенная в базу “Каратели Беларуси” произнесла самую убедительную речь на…
Общественную баню в Круглом пришлось закрыть – ее посещали не больше пяти жителей райцентра. Уходят…