Культура

Творчасць “БІ-2”, А.Баля, “Авангардшколы” будуць вывучаць на школьным факультатыве

На Нацыянальным прававым партале Рэспублікі Беларусь была апублікаваная Пастанова Міністэрства адукацыі “Аб зацвярджэнні вучэбных праграм факультатыўных заняткаў”. У склад музычнага матэрыяла, які прапануецца вывучаць школьнікам, увайшла творчасць магілёўскіх аўтараў – барда Аляксандра Баля, рок-гурта “Авангардшкола”, выхадцаў з Бабруйска гурта “БІ-2”.

Пастанова Міністэрства адукацыі зацвярджае некалькі праграм для школьных факультатываў, разлічаных на вучняў VIII – IX і XI класаў. Гэта праграмы па прадметах “Музычны тэатр”, “Сучасная музыка” і “Музыка папулярных жанраў ХХ стагоддзя”. У апошнім курсе, разлічаным на адзінаццацікласнікаў, сярод іншага прапануецца вывучаць сучасную папулярную сусветную і беларускую музыку.  

Вучэбная праграма “Музыка папулярных жанраў ХХ стагоддзя” разлічаная на 35 гадзін – гэта адна навучальная гадзіна ў тыдзень. Склад праграмы адкрываюць уводныя заняткі, закліканыя пазнаёміць школьнікаў са спецыфікай развіцця папулярнай музыкі. Потым ідуць такія тэмы, як “Поп-музыка”, “Рок-музыка”, “Аўтарская песня”, “Джаз”, а таксама музыка з кінафільмаў і мюзіклаў і разнастайныя музычныя “сплавы”. 

Падчас тэмы “Папулярная музыка”, на якую адведзена чатыры гадзіны, педагог павінен паспець патлумачыць паходжанне як поп-музыкі ў цэлым, так і «эфект папулярнасці эвергрынс», расказаць пра «шлягер, шансон, італьянскую эстраду, расійскую поп-музыку», а таксама пра «прыроду музычнага кітчу», «папсовыя» і псеўдафольклорныя гурты», «перыядызацыю і асаблівасці развіцця беларускай эстрады».

Сярод музычнага матэрыялу можна пабачыць песні «Полька беларуская» ў выкананні ансамбля «Сябры», «Не загаснуць зоркі ў небе» і «Бывайце здаровы» ў версіі праекта «Я нарадзіўся тут», «Явар і каліна», «Мой родны кут» і «Спадчына» ад «Песняроў». Ёсць у пераліку «Верасы», Міхаіл Баярскі і ВІА «Добры молодцы». З заходніх выканаўцаў раяць слухаць Эдзіт Піаф, Джо Дасэна, Шарля Азнавура, Патрысію Каас і іншых.

На тэму рок-музыкі адводзяць 8 гадзін, за якія школьнікам раскажуць пра Beatles, The Rolling Stones, Pink Floid, Doors, Led Zeppelin, Black sabbath, AC/DC і нават Sex Pistols. З расейскага року закрануць гурты «Гражданская оборона», «Ария», «Мумий Троль», Янку Дзягілеву, Земфіру, а яшчэ нарабіўшага апошнім часам шуму «БІ-2». Сярод беларускіх гуртоў згадваюцца «Ы.Ы.Ы.», Gods tower, Viciouscrusade, групы «Інспектар», «Сузор’е», «Мясцовы час», «Залатая сярэдзіна», «Нейра Дзюбель», «Бонда», «МроЯ / «N.R.M.», «Крама», «Уліс», «Новае Неба», «Троіца». У падраздзеле, прысвечаным беларускаму авангарду, прысутнічае творчасць магілёўскага рок-гурта “Авангардшкола” (на фота).

У раздзеле “Аўтарская песня”, разлічаным на тры гадзіны, вывучаюцца сацыяльна-палітычныя і культурныя перадумовы ўзнікнення жанру аўтарскай песні, яго вытокі, асноўная тэматыка (турызм, прыгоды, сфера пачуццяў і настрояў, сацыяльныя праблемы і г.д.). Даецца кароткі агляд творчасці расійскіх (А. Галіч, Ю. Візбар, Б. Акуджава, В. Высоцкі, А. Розенбаўм) і беларускіх (А. Круп, Г. і Б. Вайханскія, А. Камоцкі, А. Цярэшчанка, А. Баль) бардаў. 

Фота: сацыяльныя сеткі гурта “Авангардшкола”

Апошнія навіны

Александр Баль: эмиграция – это боль, но оставаться было невыносимо

Могилевский музыкант и автор песен Александр Баль поделился с изданием “Салідарнасць” своими мыслями о жизни…

22 ліпеня, 2025

Маладую ўраджэнку Горак асудзілі за пратэсты

Імя ўраджэнкі Горак Настассі Трубчык-Дзіваковай з’явілася ў міліцэйскім так званым спісе “экстрэмістаў”. Як піша “Наша…

22 ліпеня, 2025

В Кричеве скосили траву у дома и председатель райисполкома тут же прибыл на место

Еще не успела высохнуть от росы трава, скошенная около дома №18 по улице Микрорайон Комсомольский,…

22 ліпеня, 2025

Аисты совершенно не интересуются ходом уборочной на Быховщине, и, в целом, начинают наглеть

Золотых тонов на полях в Быховском районе столько, что даже аисты устали ими любоваться. Жатва…

22 ліпеня, 2025

Учащегося из Климович наказали за покупку спиртного несовершеннолетнему, хотя он был в другом городе

Административная комиссия при климовичском райисполкоме наказала штрафом в 210 рублей местного парня, учащегося колледжа, обвинив…

22 ліпеня, 2025

Польша не дает покоя могилевским пропагандистам

Очередной злобный опус в адрес Польши выпустила в этот раз главная могилевская городская газета “Вестник…

21 ліпеня, 2025