24 ліпеня ў Асіповіцкім раёне ратавальнікам давялося даставаць нагу шасцігадовага хлопчыка з рашоткі на гульнявой пляцоўцы. Дзіця хадзіла па прутках прыстасавання для выбівання дываноў. Нага, саслізнуўшы, засела паміж элементамі канструкцыі. Па выратаванні медыцынская дапамога яму не спатрэбілася.
24 ліпеня ў Быхаўскім і Магілёўскім раёнах ратавальнікі двойчы выязджаць на тушэнне пажараў. У выніку два чалавекі былі выратаваныя пры тушэнні прыватнага дому ў Быхаўскім раёне.
У вёсцы Гарадок Магілёўскага раёну пажарныя знайшлі мужчыну ў непрытомным стане на падлозе яго кватэры, ахопленай агнём. Мужчына 1970 года нараджэння быў шпіталізаваны з атручэннем угарнымі газамі і з апёкамі.
23 ліпеня стала вядома пра смерць жыхара вёскі Заеліца Глускага раёну. 32-гадовы мужчына пацярпеў у пажары яшчэ 20 ліпеня, і сканаў ад атрыманых апёкаў у шпіталі.
23 ліпеня ратавальнікамі Мсціслаўскага раёну ў рацэ Сож недалёка ад аграгарадка Падлужжа было знойдзена цела 61-гадовага мужчыны, які патануў.
У Магілёве 24 ліпеня рэйсавы аўтобус збіў раварыста на вуліцы Алтайскай. 23-гадовы кіроўца аўтобуса дапусціў наезд на 60-гадовага мужчыну, які на веласіпедзе перасякаў дарогу ў недазволеным для гэтага месцы.
Публікацыя падрыхтаваная паводле звестак абласнога ўпраўлення Надзвычайных сітуацыяў і магілёўскай міліцыі.
Очередной злобный опус в адрес Польши выпустила в этот раз главная могилевская городская газета “Вестник…
Водители автобусов, подвозящих детей в сельские школы, пожаловались на постоянные переработки и бесплатные сверхурочные. Как…
У Магілёўскай і Гарадзенскай абласцях за апошнія дні 16 чалавек кантактавалі з жывёламі, хворымі на…
Журналистка сходила на рынок по улице Островского в Могилеве, чтобы выяснить, что предлагают продавцы и…
Крыніцы mogilev.media паведамляюць, што ў абласным цэнтры пачалася кампанія па запалохванні людзей, што карыстаюцца такімі…
У самым сэрцы гістарычнага Бабруйска знішчаюць будынак былога вучэбна-вытворчага камбіната, які знаходзіцца на вуліцы Маскоўскай,…