Навіны

Тэатры з Беларусі «натхняюць» прарасейскіх сепаратыстаў на «новыя перамогі»

Магілёўскі абласны драматычны тэатр і тэатр імя Дуніна-Марцінкевіча з Бабруйску паказваюць у захопленым групоўкай «ЛНР» украінскім Луганску спектаклі. Тым часам, Расея амаль два месяцы вядзе супраць Украіны поўнамаштабную вайну. Свет шакаваны ваеннымі злачынствамі расейскіх салдат супраць цывільнага насельніцтва краіны. У баявых дзеяннях супраць Украіны ўдзельнічаюць і мабілізаваныя жыхары Луганшчыны.

Дзве пастаноўкі беларускіх тэатраў пазначаныя ў праграме міжнароднага онлайн-фэстывалю «Госпожа удача». Яго праводзіць Міністэрства культуры непрызнанай Беларуссю ЛНР ды Луганскі рускі драматычны тэатр.

Большасць яго ўдзельнікаў тэатры з Расеі. Тэатры з Магілёўшчыны ў афішах не пазначаныя, што яны з Беларусі. На афіцыйных сайтах гэтых установаў няма згадкі пра ўдзел у фестывалі іхных спектакляў. Спраўдзіць, ці сапраўды ў Луганску беларускія тэатры паказваюць пастаноўкі не ўдалося.

Як вынікае з фестывальнага дзённіка кожны ўдзельнік атрымае ліст падзякі, у якім сярод іншага напісана «за фармаванне станоўчага культурнага іміджу Луганскай Народнай Рэспублікі, а таксама пашырэнне міжнародных узаемаадносінаў у сферы культуры».

Пра стварэнне «ЛНР» у 2014 годзе заявілі прарасейскія сепаратысты, узяўшы пад кантроль частку тэрыторыі Луганскай вобласці Ўкраіны. 22 лютага 2022 году прэзідэнт Расеі Уладзімер Пуцін заявіў, што Масква прызнала гэта дзяржаўнае ўтварэнне. Праз два дні пачалася поўнамаштабная агрэсія Расеі супраць Украіны, якая трывае дагэтуль. Супраць Украіны ваююць у тым ліку і мабілізаваныя жыхары Луганскай вобласці, якія трапіўшы ў палон, прызнаваліся, што на вайну іх адправілі супраць іхнай волі.

У роліку, змантажаванаму да адкрыцця фестывалю, міністр Культуры ЛНР Дзмітрый Сідараў прызнае, што «нашы хлопцы» ваююць, але не кажа супраць каго. Па ягоных словах «фестываль дае магчымасць адцягнуць увагу ад баявых дзеянняў, складанай цяперашняй сітуацыі і натхніць на новыя перамогі». 

Афіцыйны Мінск заяўляе, што Беларусь не ўдзельнічае ў вайне, разам з тым з яе  тэрыторыі расейскія войскі ўварваліся ва Ўкраіну. Многія экспэрты лічаць Беларусь саўдзельніцай поўнамаштабнай агрэсіі супраць суседняй краіну.

фота: unn.com.ua

 

Апошнія навіны

У Асіповічах тры дні будзе мутная вада

З 21 па 24 траўня на вуліцах Камуністычнай, Вакзальнай, Інтэрнацыянальнай, Першамайскай, Ленінскай і завулку Мічурына…

16 мая, 2024

Жыхароў Клімавіч затрымалі за абыходжанне з афіцыйным сцягам чатыры гады таму

Тэлеграм-канал магілёўскіх сілавікоў апублікаваў відэа з удзелам жыхара Клімавіч Кірыла Вазмілава. На камеру хлопец гаворыць,…

16 мая, 2024

На пешаходным пераходзе ў Бабруйску збілі двух дзяцей

5-гадовага хлопчыка і 6-гадовую дзяўчынку збіў кіроўца аўтамабіля Volkswagen на скрыжаванні вуліц Гагарына і Ульянаўскай…

16 мая, 2024

Belarus ID – прадстаўлена платформа для галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду

Павел Лібер распавёў пра мабільны дадатак Belarus ID, распрацаваны для выбараў у Каардынацыйную раду –…

16 мая, 2024

Бабруйскі пенсіянер патануў у гаражнай яме

Яма для агляду аўтамабіля ў гаражы бабруйскага пенсінера па 4-тым Чарапічным завулку ў Бабруйску мае…

15 мая, 2024

Прэпарат для зніжэння вагі стаў прарывам у медыцыне – ён зніжае рызыку інсультаў на 20%

Семаглутыд – прэпарат для зніжэння вагі і барацьбы з дыябетам – дэманструе выдатныя вынікі па…

14 мая, 2024