Насамрэч, як паказвае вопыт 2020 года, з дапамогай праграмы татальнага кантролю атрымліваецца не толькі папярэджваць і спыняць відавочныя злачынствы і парушэнне правілаў грамадскага парадку, але і выяўляць ды караць нязгодных з афіцыйным курсам уладаў.
Новыя камеры будуць усталяваны ў грамадскіх месцах, дзе збіраецца шмат людзей. Відэаздымка будзе весціся кругласутачна, дзякуючы чаму мясцовая міліцыя зможа аператыўна рэагаваць на правапарушэнні або здарэнні іншага парадку.
Больш за тое, у перспектыве плануецца, што пункт назірання будзе арганізаваны ў дзяжурнай частцы аддзела унутраных спраў. Гэты крок надасць магчымасць неадкладна рэагаваць супрацоўнікам міліцыі на любы інцыдэнт. Пры паступленні заяўкі на правапарушэнне або злачынства ў мясцовы аддзел міліцыі Крычава, можна будзе праглядзець відэазапіс напрацягу 30 дзён для выяўлення дадатковых фактаў.
Папярэдне супрацоўнікі Крычаўскага ЗУЭС Магілёўскага філіяла РУП «Белтэлекам» плануюць усталяваць па горадзе больш за 30 камер відэаназірання да пачатку новага года і яшчэ дваццаць чатыры камеры будуць усталяваны ў першае паўгоддзе 2023 года.
На сённяшні дзень у Крычаве ўжо ўсталявана парадку трыццаці камер відэаназірання, прычым размешчаны яны не толькі ў грамадскіх месцах, але і на жылых дамах у населеных гарадскіх кварталах.
Фота: yehansinternational.com
Тэлеграм-канал магілёўскіх сілавікоў апублікаваў відэа з удзелам жыхара Клімавіч Кірыла Вазмілава. На камеру хлопец гаворыць,…
5-гадовага хлопчыка і 6-гадовую дзяўчынку збіў кіроўца аўтамабіля Volkswagen на скрыжаванні вуліц Гагарына і Ульянаўскай…
Павел Лібер распавёў пра мабільны дадатак Belarus ID, распрацаваны для выбараў у Каардынацыйную раду –…
Яма для агляду аўтамабіля ў гаражы бабруйскага пенсінера па 4-тым Чарапічным завулку ў Бабруйску мае…
Семаглутыд – прэпарат для зніжэння вагі і барацьбы з дыябетам – дэманструе выдатныя вынікі па…
39-гадовы інжынер птушкафабрыкі ў Шклове на працягу некалькіх месяцаў выкрадаў з інкубатарнай сутачных куранятак-бройлераў і…