У камерах на чатыры чалавекі могуць знаходзіцца да чатырнаццаці чалавек
Чытач mogilev.media, які дапамагае сваякам некаторых палітвязняў, падзяліўся ўражаннямі ад пачутага аб магілёўскай вязніцы. У лісце ён параўноўвае ўмовы зняволення ў тутэйшай турме з парадкамі ў іншых папраўчых установах.
Дзеля бяспекі зняволеных, ён папрасіў не называць іх імёны. Вядомыя выпадкі, піша чытач, што пасля з’яўлення публікацыяў аб вязнях іх выклікалі на размовы.
Частку сваіх тэрмінаў некаторым асуджаным давялося адсядзець у іншых пенітэнцыярных установах.
Паводле чытача, першае, што адзначаюць сваякі палітвязняў – надзвычайная загружанасць турмы. У камерах на чатыры чалавекі могуць знаходзіцца адначасова да чатырнаццаці чалавек. Але нават у такіх умовах вязні знаходзяць магчымасць займацца фізкультурай. Адціскаюцца ад нараў і падымаюць торбы з цяжкімі рэчамі, нібы гантэлі.
Прагулкі адбываюцца на свежым паветры
Значная частка сукамернікаў палітвязняў асуджаныя за незаконны зварот наркатычных сродкаў.
Чытач адзначае, што турма №4 адрозніваецца строгасцю ўнутраных правілаў распарадку.
Гэтую акалічнасць, звяртае ўвагу аўтар допісу, адзначаў яшчэ вядомы магілёўскі сядзелец, палітвязень Валерый Леванеўскі. Ён характарызаваў тутэйшы рэжым утрымання, як жорсткі. Самым злосным парушэннем правілаў унутранага распарадку было ляжанне на сваіх нарах у дзённы час. Сядзець жа дазвалялася і не было абмежаванняў у курэнні.
Сярод плюсаў, піша далей чытач, сваякі палітвязняў адзначаюць «пэўную ліберальнасць што да турэмных перадач»
Напрыклад, адміністрацыя не забараняе перадаваць прадукты, забароненыя для зняволеных на Валадарцы: булачкі з макам і ізюмам. А ў вітамінную перадачу можна класці амаль любы набор садавіны і гародніны і не абмяжоўваць яго пяццю найменнямі. Прагулкі адбываюцца на свежым паветры, таму зрэдчас нявольнікі могуць убачыць сонца.
Спявачка Дарафеева пра ўмовы ўтрымання ў турме: “Дужа добрае”
Спраўдзіць аповед чытача аб умовах утрымання зняволеных у прадстаўнікоў турмы № 4 пакуль не ўдалося. Адшукаць у адкрытых крыніцах звесткі на гэты конт таксама.
Інтэрнэт-прастора захавала матэрыял на YouTube шасцігадовай даўніны аб наведванні вязніцы чальцамі грамадскага савету пры Міністэрстве ўнутраных спраў. Сярод іх была заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева.
«Мне здаецца, што ўтрыманне дужа добрае. Харчаванне на вышэйшым узроўні. Як у рэстаране. Чэсна я нават пакаштавала. Дужа смачна», – падзялілася ўражаннямі спявачка.
На думку дактарант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту Мікалай Шчокін, які таксама наведаў турму, экскурсіі ў месцы зняволення трэба рабіць часцей, каб людзі ведалі, чым можа скончыцца супрацьпраўная дзейнасць. Ён заявіў:
«У сілу абставінаў дзяржава годна ўтрымлівае тых хто можа быць не варты такога ўтрымання».
На апублікаваным відэа заняволеныя сваё меркаванне не выказвалі.
Збіты ў Мінску баявы беспілотнік прыляцеў у сталіцу з боку Барысава, а раней перамяшчаўся над…
Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Сяргей Чарткоў, а таксама архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроні заклалі ў фундамент…
Жыхарка вёскі Пясочня Горацкага раёна паскардзілася на заплеснявелы хлеб, які ёй прадалі ў аўталаўцы. Прадаўцу…
Тему выживания молодых специалистов в общежитии ОАО «Могилевлифтмаш» снова рассмотрели. Теперь уже более масштабно. Подселение…
Белпочта в Костюковичском районе пытается идти в ногу со временем и заменить собой закрытые магазины…
Выйшаў новы выпуск падкаста “Усход-Захад”, у якім яго вядучыя, краязнаўцы з Магілёва і Горадні Аляксей…