Кастусёў адзіны з фігурантаў «справы аб змове» адпрэчыў абвінавачванні ў намерах учыніць дзяржаўны пераварот.
Вярхоўны суд прызнаў яго вінаватымі ў «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» і даў яму 10 гадоў калоніі.
Столькі ж прысудзілі Аляксандру Фядуце. Юрася Зянковіча адправілі ў калонію на 11 гадоў. Фядуту і Зянковіча, як і Кастусёва, прызналі вінаватымі ў «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».
Вольгу Галубовіч і Дзяніса Краўчука асудзілі на 2,5 гады калоніі за «арганізацыі пратэстаў».
65-гадовы Рыгор Кастусёў ад красавіка мінулага году ўтрымліваецца ў няволі. Яго арыштавалі ў Шклове і завезлі ў Мінск. У следчым ізалятары ў зняволенага выявілі анкалагічнае захворванне. Звароты аб змяненні меры стрымання пакінутыя без задавальнення, пісаў Магілёў.media.
Кастусёў заявіў падчас допыту ў судзе, што з боку следства на яго аказваўся ціск.
«Калі тваю сям’ю рэпрэсуюць, напішаш што заўгодна», адрэагаваў ён на цытаванне пракурорам яго ліста на імя старшыні КДБ Івана Церцеля.
фота: БелТа
В Осиповичах молодые родители не могли поделить, кому кормить дочку и в итоге уронили ребенка.…
Сразу две новости в Хотимске: район занесен на областную доску почета за успехи в социально-экономическом…
На территории Быховского района прошла масштабная вахта памяти. В результате поисковых работ были обнаружены останки…
Армия выдвигает личный состав для помощи аграриям в жатве. Особенно почетно биться за урожай на…
У лесе непадалёк ад Быхава ва ўрачыстай атмасферы чыноўнікі адкрылі помнік зробленай 65 гадоў таму…
Горецкая передвижная механизированная колонна №1 обратилась в Экономический суд Могилевской области с заявлением о банкротстве.…