Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.
Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».
Сямігадовая Сафія Чарненка з Мікалаева сабрала для Узброеных сіл Украіны больш за тысячу долараў. Ейныя карціны прадаюцца на адной з інтэрнэт-платформаў у Казахстане, а таксама праз суполку «Цмок міру» у ЗША. Грошы адразу пералічваюцца ў крыптавалюту Узброеных сіл Украіны.
Дзяўчынка з маці выехала з Мікалаева 24 лютага, калі пачалася поўнамаштабная вайна і была расстроеная, што адмянілі заняткі малявання.
Па словах маці Ганны дачка вядзе ўласную хроніку вайны і адлюстроўвае яе ў малюнках. Спачатку яна малявала вайну таемна, пакуль яе творы не ўбачылі сваякі, апавядае выданню «Суспільне Новини» гісторыю дачкі жанчына.
На сваіх старонках у сацыяльных сетках Ганна размясціла фатаграфіі малюнкаў Софіі. Іх заўважыла ўкраінская ілюстратарка Іра Шу і прапанавала разам стварыць тэматычны стыкерпак. Грошы ад продажу пойдуць на дапамогу Узброеным сілам. У планах – стварэнне тэматычных налепак.
З пачаткам вайны ў Мікалаеве павялічылася колькасць хворых на сардэчна-сасудзістыя захворванні. У кардыяцэнтры гарадской больніцы №1, які цалкам аднавіў сваю працу, цяпер прымаюць больш грамадзян з інфарктамі і інсультамі, чым да поўнамаштабнай расейскай агрэсіі, паведамляе газета «Миколаївська правда».
«Калі параўноўваць, то ў даваенны час загрузка ложкаў складала 70%, цяпер 100%. Павялічылася колькасць шпіталізацыі. І мы гэта бачым толькі ў адной установе», апавядае начальнік упраўлення аховы здароўя гарсавету Ірына Шамрай.
Па яе словах пасля раненняў, атрыманых у выніку абстрэлаў сканалі 26 цывільных асобаў. Ад 24 лютага ва ўстановы аховы здароўя гораду трапіла 307 параненых. 20-25% пацыентаў праходзяць праз рэанімацыйнае аддзяленне, піша інтэрнэт-выданне Корабелов.инфо.
Ірына Шамрай, паведамляе інфармацыйны рэсурс, што з Мікалаева з’ехала траціна медычных работнікаў. Паводле яе да вайны ва ўстановах аховы здароўя працавала 5177 работніков – цяпер менш за 3412. Яна заўважае, што ўрачы меней пакідаюць свае працоўныя месцы.
«У нас больш за 100 урачоў выехалі, – даводзіць яна. – Гэта пры тым, што ў нас іх было 1112 на пачатак вайны. У асноўным выехала моладзь, у якой маленькія дзеці».
Па яе словах в горадзе засталося 33% ад дзіцячага насельніцтва, якое было да вайны.
У Страсбургу ў Grande Salle de lʼAubette да Дня Еўропы разгорнутая выстава ўнікальнай калекцыі лялек-мотанак. Экспазіцыя «Украінскія лялькі падарожнічаюць па свеце», уратаваная ад расейскіх бамбаванняў з Мікалаева, піша выданне «Ukrinform.ua».
ukrinform.ua
Аўтарка праекту «Лялькі ў еўрапейскіх строях», настаўніца ўкраінскай школы «Эліс» у Осла Ніна Хаген адзначае, што выстава ездзіла па гарадах Украіны да лютага 2022 года. Падарожжа перарвала ўварванне расейцаў. У Мікалаеве выставу меліся адкрыць 1 сакавіка 2022 года. Вывозілі яе, калі горад бамбавалі.
Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.
Латвійскім расейцам варта зразумець, што вайна ва Ўкраіне разверадзіла гістарычныя раны латышоў, заяўляе былы прэзідэнт краіны Валдіс Затлерс.
«Трэба разумець, – падае ягоныя словы партал «Delfi», – што ў людзей можа быць рознае меркаванне, часта нават непрымальнае, але гэта дэмакратыя».
«У той жа час, супраць тых хто падтрымлівае вайну, малюе літары Z і нападае на ўцекачоў павінны прымацца жорсткія меры, – настойвае ён. – Гэтая лінія, за якую нельга заступаць – паважаць меркаванне, але выступаць супраць нянавісці, выказанай у словах і дзеяннях».
8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.
Харкаўскі нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета пачаў гастролі ў Літве. Па словах Армена Калаяна, галоўнага рэжысёра артысты пакідалі родны горад, калі яго бамбавалі расейцы.
Генеральны дырэктар тэатру Алег Арышчанка паведаміў, што 30 дзяцей калектыву, якім патрэбная псіхалагічная дапамога, ездзяць разам з бацькамі.
«Два месяцы ўсе артысты нашай оперы, балета і аркестра не могуць займацца сваёй справай. І нудзяцца з гэтай прычыны», – адзначае ён.
Паводле яго ў Літву ўкраінскія артысты прыехалі з вялікай праграмай і яе будуць прэзэнтаваць у розных гарадах краіны.
Арганізаваў гастролі генеральны дырэктар Літоўскага нацыянальнага тэатру оперы і балета Ёнас Сакалаўскас, піша партал інфармацыйнага рэсурсу Atvira Klaipėd. Ён кажа, што трупа тэатру пачала збіраць падтрымку ўкраінскай арміі.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…