Навіны

Што за магілёвец запрашаў Святлану Ціханоўскую ў турму – знаёмцеся

Сяргей Лосеў, які прадставіўся Алегам, працуе ў адыёзным прапагандысцкім выданні і вядзе фуд-блог на ТікТок.

16 сакавіка лукашысцкія тэлеграм-каналы паказалі абрэзанае відэа, якое называецца “Магілёўскі блогер патэлефанаваў Ціханоўскай па відэасувязі”. У роліку дэманструецца фрагмент з онлайн-размовы Святланы Ціханоўскай, якую абраны прэзідэнт Беларусі праводзіла на платформе Zoom. У выкладзеным відэа бачна, што магілёвец зачытаў Ціханоўскай запрашэнне ў некалькі турмаў. Заканчэнне размовы не паказана, але яе поўны змест стаў вядомы журналістам.

 Святлана Ціханоўская перыядычна праводзіць онлайн-сустрэчы ў зуме, якія называюцца “Асабістая размова”, і на якія можа патрапіць любы ахвотны. Арганізатары гэтых сустрэч падкрэсліваюць, што з іх боку не вядзецца запісаў размовы (выключэннем стаў онлайн з Рыгорам Азаронкам па згодзе абодвух бакоў), і што на кожную такую размову прыходзяць людзі, якія застаюцца ў Беларусі.

Прапагандысцкія рэсурсы паспяшаліся з лікаваннем абвясціць, што магілёўскі блогер, які дазваніўся да Ціханоўскай па відэасувязі, запрасіў яе на турыстычны маршрут па магілёўскіх турме №4, ізалятары часовага ўтрымання і калоніі №15. На відэа пры гэтым бачна, што Ціханоўская з усмешкай успрымае словы блогера, але што яна адказала прапагандысту застаецца за кадрам.  Каментатары пад відэа, на канале “Вострая цёрка” (што за кантынгент, можна здагадацца) выказваюцца ў тым духу, маўляў Ціханоўская не адразу зразумела, што адбываецца. Аднак паплечнікі абранай лідаркі беларускага народу раскрылі падрабязнасці выданню “Наша ніва”.

Што не трапіла ў відэа

Данііл Гаркавы, кіраўнік аддзела знешніх сувязяў Офіса Ціханоўскай і мадэратар «Асабістых размоў» расказаў, што на Zoom запісаўся малады чалавек, які прадставіўся Алегам. Пазней ён выклаў выклаў моцна абрэзаны запіс.

– У публічную версію не ўвайшло, напрыклад, пытанне Святланы, ці складзе ён ёй кампанію падчас гэтых экскурсій па калоніях. Пасля гэтага мужчына рэзка адключыўся, так што мы так і не даведаліся адказу на гэтае пытанне. – кажа Данііл.

Таксама Гаркавы адзначае, што праўладны блогер абрэзаў пачатак размовы, дзе “Алег” казаў, што сочыць за навінамі, за візітамі, віншаваў Святлану з 8 Сакавіка. Святлана спакойна адрэагавала на гэтую сітуацыю.

– Мы проста працягнулі падключаць наступных па чарзе людзей і размаўляць з імі. Мы, у адрозненне ад лукашыстаў, не закрываемся ад людзей і нікога не адсейваем на этапе рэгістрацыі (акрамя тых, хто ўжо тэлефанаваў Святлане раней — каб даць магчымасць пагаварыць са Святланай як мага большай колькасці людзей)», — расказаў Данііл – Раней падобным чынам са Святланай размаўляў Рыгор Азаронак.

Фудблогер з прапагандысцкай газеты

Ужо з першых каментарыяў пад ролікам магілёўскага блогера, выкладзеным на канале “Вострая цёрка” становіцца зразумела, што яго пазналі пастаянныя карыстальнікі прапагандысцкага рэсурса. Гэта Сяргей Лосеў, супрацоўнік выдання “Магілёўскія ведамасці”. У той жа дзень, калі быў выкладзены запіс размовы з Ціханоўскай, ён размясціў серыю ролікаў на тэлеграм-канале “Ведамасцей” з фінала нацыянальнага адбору на “Славянскі базар”, што прайшоў у Бялынічах. На адным з запісаў можна лёгка пазнаць голас самаго аўтара.

Акрамя работы на адыёзным магілёўскім рэсурсе Сяргей Лосеў вядзе ў ТікТок свой відэаблог “естьчепоесть”, які практычна цалкам запоўнены паходамі галоўнага героя па сталовых горада Магілёва. Ёсць таксама відэа, на якім аўтар спявае разам з братам песню гурта “Дразды” – “Не прадаецца хата бацькоў”, а самы першы ролік быў прысвечаны сыходу з Магілёва сеткі хуткага харчавання McDonald’s. “Ну і што? Ну і всё, собсна.” – пафасна каментуе Сяргей Лосеў развітанне з брэндам і ідзе ў рэстаран, каб апошні раз паласавацца бургерамі.

Фота: losevTV, скрыншот

Апошнія навіны

Ураган в Могилеве уносил собаку вместе с будкой на соседнее поле

Всплывают новые подробности урагана, натворившего дел в Могилевской области. Есть среди них и курьезный случай,…

23 ліпеня, 2025

Пад Дрыбінам знайшлі хімічную бомбу – 500 тон “вечных хімікатаў”

У Беларусі адшукалі пяць месцаў, дзе пад зямлёй спакойна ляжаць тоны небяспечных «вечных хімікатаў». І…

22 ліпеня, 2025

После инцидента в детсаду чиновники захотели поставить там видеокамеры

  После недавнего инцидента в одном из детских садов в Могилеве власти начали активно обсуждать…

22 ліпеня, 2025

Александр Баль: эмиграция – это боль, но оставаться было невыносимо

Могилевский музыкант и автор песен Александр Баль поделился с изданием “Салідарнасць” своими мыслями о жизни…

22 ліпеня, 2025

Маладую ўраджэнку Горак асудзілі за пратэсты

Імя ўраджэнкі Горак Настассі Трубчык-Дзіваковай з’явілася ў міліцэйскім так званым спісе “экстрэмістаў”. Як піша “Наша…

22 ліпеня, 2025

В Кричеве скосили траву у дома и председатель райисполкома тут же прибыл на место

Еще не успела высохнуть от росы трава, скошенная около дома №18 по улице Микрорайон Комсомольский,…

22 ліпеня, 2025