20 лютага на 9 кіламетры аўтадарогі Смалявічы – Шацак адбылося лабавое сутыкненне грузавога аўтамабіля МАЗ з маршрутным таксі. У дарожна-транспартным здарэнні загінулі 11 пасажыраў маршрутнага таксі, у тым ліку двое дзяцей. Аварыя мела шырокі грамадскі рэзананс.
У сувязі з нядаўняй трагедыяй пачаліся прэвентыўныя рэйды супрацоўнікаў ДАІ на дарогах. Так, на шашы Вішоў – Круглае – Талачын супрацоўнікі мясцовага ДАІ правялі адзін з рэйдаў, які накіраваны на перадухіленне інцыдэнтаў з удзелам маршрутных транспартных сродкаў. Як адбываюцца праверкі ў час рэйдаў, распавяла “Зара над Друццю”.
Траса з Вішова на Круглае вузкая і звілістая, на ёй досыць інтэнсіўны рух транспартных сродкаў, у тым ліку маршрутных таксі. Правяраліся дазволы на мікрааўтобусы, умяшчальнасць транспарту, рэшткавы рысунак пратэктараў і агульны стан транспартных сродкаў.
Па выніках праверкі парушэнняў выяўлена не было. Кожнаму вадзіцелю супрацоўнікі ДАІ раілі быць уважлівымі, прытрымлівацца абмежавання хуткасці руху на дарозе і памятаць, што яны нясуць адказнасць не толькі за сваё жыццё, але і за жыццё пасажыраў.
Фота з адкрытых крыніц.
Суд Краснапольскага раёна задаволіў пазоў Касцюковіцкага каледжа, які запатрабаваў спагнаць з выпускніка выдаткі, затрачаныя на…
Потом лесхоз “отремонтировал” разбитую дорогу – изменений практически не видно. Лейт-мотивом этой истории можно считать…
Каманда “Блок Пракоп’ева-Ягорава” прадставіла свой лагатып і мерч. У аснове – сімвал “вежы лідарства”. Выбары…
П’яны пасажыр забыў свой айфон за 2000 рублёў у салоне таксі ў Магілёве – распавядае…
Жыхары Кіраўска не сталі выклікаць ратавальнікаў і самі прыйшлі з сваім сабакам у аддзел МНС.…
На Магілёўшчыне, як і па ўсёй Беларусі днём 6 траўня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Чакаюцца…