За суткі украінская армія знішчыла 34 танка і 91 баявую браніраваную машыну расіян – заявілі ў Генеральным штабе ЗСУ. Акрамя гэтага заяўляецца пра знішчэнне больш за 820 чалавек жывой сілы, самалёта СУ-25, дзясяткаў артылерыйскіх сістэм і аўтамашын. Значная частка з нанесенага ўрону адбылася ў раёне Аўдзееўкі Данецкай вобласці. Аналітыкі рэсурса DeepState ахарактарызавалі 10 кастрычніка як адзін з найцяжэйшых дзён падчас расійска-украінскай вайны.
“Праціўнік пайшоў некалькімі калонамі, таксама набітымі дэсантам. – піша рэсурс – Днём гэта ўсё суправаджалася артылерыяй, авіяцыяй і ракетамі. Калоны наступалі з Краснагораўкі, Наваселаўкі Другой, Вадзянога, Пескаў і Вясёлага. Вядома, [ім] удалося захапіць пэўныя пазіцыі, але з улікам колькасці задзейнічанага асабістага складу і тэхнікі вынікі для праціўніка проста жаласныя.
[Праціўнік] спадзяваўся на бліцкрыг. Страты тэхнікі каласальныя, хутка іх падлічаць аналітыкі. Сотні пехацінцаў высадзіліся і дагэтуль блукаюць па шэрай зоне. Баі працягваюцца. Сапраўды, усё магло быць значна горш, але зладжаная праца Сіл абароны дала вынік. Вядома, не абышлося без страт.”
Аналітыкі з Інстытута вывучэння вайны (ISW) адзначаюць, што расіяне спрабуюць акружыць Аўдзееўку, але наўрад ці гэта ім удасца з наяўнымі ў гэтым раёне сіламі.
“Украінскі Генштаб пацвердзіў, што да трох расійскіх батальёнаў здзейснілі атаку ў напрамку Аўдзееўкі, і ISW назірала кадры баёў у гэтым раёне, але ISW не назірала ніякіх пацверджанняў расійскіх прасоўванняў на момант напісання гэтага артыкула” – гаворыцца ў справаздачы Амерыканскага інстытута вывучэння вайны.
Фота: DeepState, скрыншот
Тему выживания молодых специалистов в общежитии ОАО «Могилевлифтмаш» снова рассмотрели. Теперь уже более масштабно. Подселение…
Белпочта в Костюковичском районе пытается идти в ногу со временем и заменить собой закрытые магазины…
Выйшаў новы выпуск падкаста “Усход-Захад”, у якім яго вядучыя, краязнаўцы з Магілёва і Горадні Аляксей…
На Бабруйшчыну з’ехаліся майстры агню і гліны з розных куткоў свету. Сёння ў Бабруйску адкрываецца…
У Беларусі абмяркоўваецца магчымасць адмены аднаго з падаткаў, што выклікала шырокую дыскусію сярод прадпрымальнікаў і…
Прошедший ночью 10 июля ураган до сих пор остается кошмаром в памяти жителей Могилева. Подниколье…