За некалькі месяцаў лета ў Беларусь было вывезена каля 1 100 тон расійскага ракетнага ўзбраення і боепрыпасаў. Магчыма, гэта не толькі абмен узбраеннем, але і спроба вывесці яго з-пад удараў.
Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі апублікавала інфармацыю, што на працягу гэтага года ў Беларусь актыўна пастаўлялася расійскае ўзбраенне. Па інфармацыі выдання, у чэрвені – жніўні 2024 года на беларускі авіяцыйны арсенал у Віцебскай вобласці (ваенная частка 94017) па чыгунцы было дастаўлена 49 вагонаў, груз якіх адпавядаў 1 класу небяспекі – выбуховыя матэрыялы. Арыентыровачная вага дастаўленага грузу склала каля 1 100 тон.
Адпраўнікамі з расійскага боку выступалі:
Даследчыкі выдання падкрэсліваюць, што адпраўкі ракетнага ўзбраення і выбуховых рэчываў на тэрыторыю Беларусі з Расіі ажыццяўляліся фактычна ў адзін і той жа перыяд часу, на працягу якога паралельна праводзіліся пастаўкі беларускага ўзбраення, боепрыпасаў і тэхнікі на 23-і арсенал Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўлення Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі ў выглядзе так званай «братэрскай узаемадапамогі».
Улічваючы дадзеную акалічнасць, піша выданне, можна меркаваць, што такім чынам адбываўся абмен на больш неабходнае на той час для Расіі ўзбраенне. А знаходжанне аб’ёму расейскіх ракетных боепрыпасаў на тэрыторыі Беларусі стварае іх дадатковы запас і адносна бяспечнае захоўванне – што важна ўлічваць у кантэксце эфектыўных удараў украінскай арміі па расійскіх складах боепрыпасаў.
Фота: belzhd.com
Очередной злобный опус в адрес Польши выпустила в этот раз главная могилевская городская газета “Вестник…
Водители автобусов, подвозящих детей в сельские школы, пожаловались на постоянные переработки и бесплатные сверхурочные. Как…
У Магілёўскай і Гарадзенскай абласцях за апошнія дні 16 чалавек кантактавалі з жывёламі, хворымі на…
Журналистка сходила на рынок по улице Островского в Могилеве, чтобы выяснить, что предлагают продавцы и…
Крыніцы mogilev.media паведамляюць, што ў абласным цэнтры пачалася кампанія па запалохванні людзей, што карыстаюцца такімі…
У самым сэрцы гістарычнага Бабруйска знішчаюць будынак былога вучэбна-вытворчага камбіната, які знаходзіцца на вуліцы Маскоўскай,…