Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».
Уначы перад Днём памяці і прымірэння, які ва Ўкраіне адзначаецца 8 мая, расейцы нанеслі па Мікалаеве ракетны ўдар з рэактыўных сістэм залпавага агню. Пад абстрэлам апынуліся школа, дзіцячы сад, больніца і плошча Перамогі, перадае інфармацыйная кампанія “РБК-Украіна”.
Як паведамляе партал “Суспільне” са спасылкай на вайсковую камендатуру двое чалавек, які атрымалі раненні ў выніку атакі расейцаў, памерлі. Паводле выдання аб’екты інфраструктуры, разьмешчаныя на плошчы Перамогі, разбураныя ўшчэнт. У яхт-клюбе Карабельнага раёну згарэлі дзве яхты.
Інфармацыйны рэсурс «0512» піша, што ад абстрэлу, які адбыўся 7 мая, загінула пажылая жанчына, настаўніца рускай мовы і літаратуры.
27 чалавек атрымалі раненні. Дзяцей сярод пацярпелых няма, дадае Ўкраінскае нацыянальнае агенцтва навін (УНН).
Паводле старшыні Мікалаеўскага абласнога савету Ганны Замазеева ў мікалаеўскіх шпіталях знаходзяцца 159 грамадзян, якія пацярпелі ад нападаў акупантаў на вобласць, піша інфармацыйны рэсурс “Глаўком”.
Горад пабрацім Асіповічаў. Месціцца за 25 кіламетраў ад гораду Бельцы. Насельніцтва 15 тысяч чалавек.
Былая супрацоўніца расейскага «Первого канала» Марыя Аўсяннікава, якая цяпер па-за штатны карэспандэнт нямецкага выдання Die Welt, зрабіла ў Малдове рэпартаж аб сітуацыі з уцекачамі з Украіны адмыслова на расейскай мове. «Людзі з Расеі павінны бачыць маштаб катастрофы», тлумачыць журналістка.
Рэгіянальнае выданне з Бельц «СП» адзначае, што Аўсяннікава наведала Малдову, у момант эскалацыі сітуацыі ў Прыднястроўскім рэгіёне. Журналістка назвала хлуснёй абвінавачванні Расеі, што там, нібыта, парушаюцца правы расейскамоўнага насельніцтва. Яна настойвае: «ні ў Малдове, ні ў Прыднястроўі ніхто не хоча эскалацыі канфлікту».
«Людзі моляцца аб міры. Жыхары Малдовы штодня дапамагаюць уцекачам з Украіны, – цытуе выданне словы Аўсяннікавай з рэпартажу».
«Блізу паўмільёна ўкраінцаў пасля пачатку вайны перасеклі мяжу з Малдовай, – гаворыць яна. – Многія з іх паехалі далей – у Еўразвяз».
Таксама журналістка адзначыла, што «Малдова – бяднейшая краіна ў Еўропе. Сотні тысяч уцекачоў у Украіны паўсюдна», а «Расея заявіла, што хоча захапіць поўдзень Украіны і выйсці да прарасейска арыентаванага анклаву».
4 сакавіка Марыя Аўсяннікава перарвала жывы эфір праграмы «Время» на «Першым канале» расейскай тэлевізіі антываеннай акцыяй, якая выклікала рэзананс ва ўсім свеце. Яна ўбегла ў студыю і стала за спінаю ў вядоўцы з плакатам: «Спыніце вайну. Не верце прапагандзе. Тут вам хлусяць».
Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгале, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.
8 мая ў Даўгаўпілсе ўшанавалі памяць ахвяраў Другой сусветнай вайны і ўсклалі кветкі на могілках і мемарыялах.
Разам з кіраўніцтвам мясцовай улады і прадстаўнікамі грамадскасці ў жалобнай імпрэзе ўдзельнічаў Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Ілля Лапуць.
9 мая ў горадзе, як і ва ўсёй Латвіі, не будзе публічных мерапрыемстваў, звязаных з Другой сусветнай вайной, нагадвае партал Rus.lsm.lv. Выданне адзначае, што «ахвотныя могуць ускласці кветкі да магілаў і іншым памятным месцам».
Пабрацім Бабруйску ад 2000 году. Горад абласнога падпарадкавання ў Днепрапятроўскай вобласці. Насельніцтва 250 тысяч чалавек. Паселішчы Днепрапятроўшчыны расейцы абстрэльваюць, але разбурэнняў такіх, як у прыфрантавых гарадах няма. Мясцовыя прадпрыемствы працуюць. Да вайны культурны абмен між гарадамі пабрацімамі бабруйскія чыноўнікі лічылі актыўным).
12-гадовы падлетак з Дняпрапятроўшчыны прынёс дамоў боепрыпас ад касетнага снараду і ён дэтаніраваў. Хлопец загінуў.
Асаблівасць такіх выбуховак, засцерае інфармацыйны рэсурс “5692”, у тым, што яна могуць дэтаніраваць праз час.
Горад пабрацім Бабруйску. Мае статус раённага цэнтру ў Сярэднім Паважжы (Stredné Považie ) – паўночны захад Славакіі. Насельніцтва 17 тысяч чалавек. Дамова аб сяброўстве і супрацоўніцтве была заключаная ў 2005 годзе. На сайце Пухава адзначана, што з беларускім горадам паспяхова рэалізуюцца партнёрскія адносіны ў сферы адукацыі, культуры, самакіравання ды спорту.
48 працэнтаў выбаршчыкаў Славакіі, калі б пачалася вайна, засталіся б у краіне, але не сталі б змагацца за яе. У выпадку ваеннага ўварвання 13 працэнтаў, апытаных агенцтвам «Фокус» для тэлекампаніі «TV Markíza» ўзяліся б за зброю.
Выданне «Refresher», якое падае звесткі апытання, звяртае ўвагу, што 32 працэнты рэспандэнтаў пакінулі б краіну. Рэшта з сямі працэнтаў не змаглі адказаць, што б рабілі, у выпадку нападу на Славакію ворага.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…