Навіны

Рамонт Крупскай ад вуліцы Турава да вул Кулібіна робіцца без уліку прапаноў жыхароў мікрараёна Саломенка

Распачаўся другі этап рэканструкцыі вуліцы Крупская. Цяпер работы ідуць ад вуліцы Турава надалей да вуліцы Кулібіна. Паралельна з будаўніцтвам рэальна новай дарогі жыхары прапануюць вырашыць застарэлыя праблемы мікрараёнаў Восьмы цагляны і Саломенка, аднак улады ў чарговы раз ігнаруюць просьбы і пажаданні тутэйшых магілёўцаў.

На вуліцы Крупская на першым этапе быў за два гады капітальна рэканструяваны ўчастак ад вуліцы Бярозаўская да вуліцы Турава. На ім былі пабудаваны стаянкі для аўтамабіляў, пешаходныя і адна веласіпедная дарожка ў двух накірунках. Быў зроблены раздзяляльны бар’ер паміж палосамі – вылучаны канструктыўна элемент дарогі, які падзяляе сумежныя праезныя часткі і не прызначаны для руху або спынення транспартных сродкаў і пешаходаў. Заменена было пакрыццё дарогі.

Сёлета падышла чарга і ўчастка вуліцы Крупская ад Турава да Кулібіна. На сённяшні момант рабочыя дэмантавалі бардзюры ўздоўж вуліцы, здымаюць асфальтавае пакрыццё, робіцца раздзяляльная паласа. Адначасова з’явіліся вялікія аб’ёмы старога асфальтабетоннага матэрылу, які лагічна прымяняць на бліжэйшых вуліцах, а не адвозіць далёка на месцы захоўвання.

На вялікі жаль, як заўжды ў Магілёве, рамонтныя работы робяцца без уліку прапаноў жыхароў мікрараёна Саломенка, якія ўжо доўгія гады просяць стварыць цвёрдае пакрыццё на пешаходных дарожках у парку мікрараёна Саломенка паміж Палацам гімнастыкі, СШ №40 і мясцовымі могілкамі. У парку ёсць дзве асноўныя алеі, па якіх праходзіць інтэнсіўны шлях пешаходаў да сваіх дамоў, часта гуляюць дзеці і пенсіянеры. Гэта любімае месца адпачынку мясцовага люду. Але ў дажджлівы час на алеях утвараюцца лужыны, з-за бруду цяжка прайсці.

На шматлікія індывідуальныя і калектыўныя звароты жыхароў суседніх мікрараёнаў з просьбай зрабіць падсыпку цвёрдымі матэрыяламі названых алей чыноўнікі адпісваюцца бязглуздымі паперкамі. Абяцанні 2015 года зрабіць асфальтабетонную падсыпку алей парка пры фрэзіраванні праезджай часткі вуліцы Крупская далі надзею. Жыхары Саломенкі з радасцю чакалі вырашэння гэтай праблемы з пачаткам работ на вуліцы. Аднак у 2020 годзе ўлада раптам змяніла сваё рашэнне і адмовілася рабіць такую патрэбную падсыпку з прычыны адсутнасці праекта.

Вось і сёлета машыны адвозяць зрэзанае асфальтабетоннае пакрыццё ў невядомым накірунку, замест таго, каб рэалізаваць матэрыял паблізу на даўно запланаваных для рамонту аб’ектах. Дзіўным чынам асобныя горкі яго ўзнікаюць каля катэджаў Мікалаеўкі.

Усе рамонтныя работы па вуліцы Крупская стварылі часовыя цяжкасці для аўтамабілістаў і пешаходаў. Рэкамендуем усім быць уважлівымі пры праездзе і пераходзе вуліцы. А гарадскім уладам усё ж лепш выконваць свае абяцанні і прыслухоўвацца да думак мясцовых магілёўцаў.

Апошнія навіны

Секрет Полишинеля или тайна кировской смаженки

Тайна качества  знаменитой смаженка из Кировска кроется в том, чтобы  не соблюдать традиции райпо, а…

23 ліпеня, 2025

Ураган в Могилеве уносил собаку вместе с будкой на соседнее поле

Всплывают новые подробности урагана, натворившего дел в Могилевской области. Есть среди них и курьезный случай,…

23 ліпеня, 2025

Пад Дрыбінам знайшлі хімічную бомбу – 500 тон “вечных хімікатаў”

У Беларусі адшукалі пяць месцаў, дзе пад зямлёй спакойна ляжаць тоны небяспечных «вечных хімікатаў». І…

22 ліпеня, 2025

После инцидента в детсаду чиновники захотели поставить там видеокамеры

  После недавнего инцидента в одном из детских садов в Могилеве власти начали активно обсуждать…

22 ліпеня, 2025

Александр Баль: эмиграция – это боль, но оставаться было невыносимо

Могилевский музыкант и автор песен Александр Баль поделился с изданием “Салідарнасць” своими мыслями о жизни…

22 ліпеня, 2025

Маладую ўраджэнку Горак асудзілі за пратэсты

Імя ўраджэнкі Горак Настассі Трубчык-Дзіваковай з’явілася ў міліцэйскім так званым спісе “экстрэмістаў”. Як піша “Наша…

22 ліпеня, 2025