Навіны

Праведнікі свету і ахвяры нацысцкай акупацыі з Глуску і Бабруйску стануць героямі дакументальнай кінастужкі

Фільм пра Праведнікаў Народаў Свету задумваўся ў Бабруйску гадоў сем таму. На сёння жывымі засталіся толькі трое Праведнікаў.

У жніўні пачаліся здымкі дакументальнага фільма “Алея Праведнікаў”, які абапіраецца на рэальныя глускія і бабруйскія падзеі ў гады Другой сусветнай вайны. Для збору матэрыялаў на Магілёўшчыну прыяжджалі ўдзельнікі здымачнай групы, якія сустрэліся з удзельнікамі трагедыі мінулага стагоддзя. 

У трох навелах будзе расказана пра Праведнікаў Надзею Абрамовіч і яе бацькоў Марыю і Антона Мароз, пра Ніну Якаўлеўну Лысюк, Любоў Міхайлаўну Волчак і яе маці Надзею Архіпцаву. А таксама пра людзей, якіх яны ратавалі, рызыкуючы ўласным жыццём, жыццём членаў сям’і.

У Глуску, як паведамляе сайт газеты “Радзіма”, дагэтуль пражывае Праведніца народаў свету Любоў Волчак. Тры гады акупацыі яна і яе маці Надзея Архіпцава, нягледзячы на смяротную небяспеку ратавалі, схаваўшы ў сябе ў доме, габрэйскую дзяўчынку. Гэты сюжэт неверагоднай ахвярнасці і лёг у аснову адной з трох навэл будучага фільма.  

У Глуску рэдактар ​​часопіса “Мішпоха” Аркадзь Шульман і іншыя стваральнікі фільма не толькі сустрэліся з Любоўю Міхайлаўнай, але і наведалі гісторыка-краязнаўчы музей, Мыслачанскую гару – месца масавага расстрэлу мірных грамадзян, яўрэяў. Таксама, іншыя месцы болю і смутку. 

Здымаецца дакументальнае кіно з ініцыятывы былога бабруйчаніна Льва Логінава, які вырашыў прафінансаваць фільм пра Праведнікаў Народаў Свету ў памяць пра свайго дзеда Меіра Зелігера. Ён быў вядомы тым, што пасля вайны займаўся пошукам парэшткаў закатаваных нацыстамі яўрэяў і іх перазахаваннем у Бабруйску. Многія бабруйчане сталі яго добраахвотнымі памочнікамі. Грамадзяне хадзілі па месцах масавых расстрэлаў габрэяў, збіралі і выкопвалі іх парэшткі і перазахоўвалі на могілках. 

Трагічныя і гераічныя старонкі мясцовай гісторыі будуць захаваныя ў кіновобразах. Адначасова ў Ізраілі іншая дакументаліст, Мая Казакевіч запісала інтэрв’ю з Рахель Іомдзін і Іосіфам Баршаем – дзецьмі выратаваных Праведнікамі з Магілёўшчыны Бэлы і Міхаіла Баршёў. 

Прэм’ера фільма прызначана на лістапад у бабруйскім кінатэатры “Товарищ”. Плануецца паказ кінастужкі па тэлебачанні Ізраілю. 

Апошнія навіны

Тридцать четыре кричевлянина могут быть выселены из своих квартир

Задолженность по «коммуналке» есть у 1157 жителей Кричева. Им вручили предупреждения. Общий долг кричевлян за…

29 красавіка, 2024

Даже в дружеской, непринужденной обстановке Хотимского председателя никак не отпускает ВНС

На мероприятии, посвященном 1 мая и прошедшем в апреле, в Хотимске собрались молодые работники АПК…

29 красавіка, 2024

На трасе Мінск-Магілёў легкавушка разбілася аб лася

Рэдкі выпадак аварыі на трасе М4 з удзелам жывёлы адбыўся ноччу 28 красавіка. Жыхар Чэрвенскага раёна, едучы…

29 красавіка, 2024

У Быхаве мужчына прабраўся ў нежылы дом і загінуў на пажары

Трагедыя адбылася вечарам 26 красавіка ў Быхаве на вуліцы Шчорса. Тут загарэўся нежылы дом, а…

29 красавіка, 2024

Кіберпартызаны атрымалі дадзеныя пра 40 000 даносчыкаў КДБ

“Суполка ананімных хактывістаў” паведаміла пра ўзлом сайта КДБ 26 красавіка. Яны заявілі, што афіцыйны сайт…

28 красавіка, 2024

В Польшу со своими гробами – размышления эмигранта

Прочитал в «Фэйсбуке» пост минчанки, которая живет в Польше. Девушка пишет, что ее родственники беспокоятся…

28 красавіка, 2024