Шэсць студэнтаў з Бабруйска звярнуліся ў міліцыю са скаргай, што іх “кінуў” мясцовы жыхар, выканаўца курсавых работ. Студэнты замовілі яму напісанне прац, якія павінны былі выканваць самі, але прадпрымальны бабруйчанін нават не збіраўся іх пісаць і ўсе грошы пусціў на алкаголь – піша прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Прычым, даверлівыя двоечнікі і прагадалі двойчы. Агульная сума за шэсць прац, замоўленых праз інтэрнэт-пляцоўку, склала 1135 рублёў, што дае сярэдні кошт у 190 рублёў за адну курсавую. Гэта прыкладна ў тры разы вышэй чым звычайны кошт за падобную працу – у сеціве дастаткова прапаноў па напісанні курсавых за 60-80 рублёў і з тэрмінам у тры дні.
Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых крыніц
Гістарычны будынак першай магілёўскай электрастанцыі быў узведзены ў 1900-х, прастаяў вайну, а цяпер пайшоў пад…
Делегат всех семи Всебелорусских народных собраний, бывший зампред Могилевского облисполкома Анатолий Глаз считает, что в…
Монастырщинский райсуд Смоленской области России приговорил жителя Мстиславля к штрафу за помощь в незаконном пересечении…
Прычым распарадзіўся гэта зрабіць намеснік кіраўніка будаўнічай арганізацыі. Будаўнічая арганізацыя “Клімавіцкая ПМК-256”, што займаецца ўзвядзеннем…
Сёння ноччу пажар адбыўся на цялятніку ў вёсцы Коўрын Бабруйскага раёна на філіяле прадпрыемства "Варатынь". На момант…
На 109-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Гомель Citroen сутыкнуўся з Mitsubishi, а на 81-м кіламетры той жа…