Навіны

Падзеі расійска-украінскай вайны на Магілёўшчыне: агляд за тыдзень

Страляніна вайсковага патруля па рэйкавых партызанах, жорсткія прысуды пратэсоўцам, перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі і ракет для Іскандэраў. 

28 сакавіка магілёўскі грэка-каталіцкі святар Васіль Ягораў быў аштрафаваны суддзёй суда Ленінскага раёна Наталляй Панасенка на 1 600 рублёў за наклейку “Украіна, прабач!” у машыне. Суддзя прыняла наяўнасць гэтай наклейкі за ўдзел у несанкцыянаваныым масавм мерапрыемстве і праводзіла слуханні па народным артыкуле 24.23 КаАП РБ, частка 1. Затрыманы 25 сакавіка, святар перад гэтым адбыў трое сутак арышту ў ізалятары часовага ўтрымання Магілёўскага аблвыканкама.

30 сакавіка, па паведамленні тэлеграм-канала свабодных чыгуначнікаў на перагоне Савічы-Бярэзіна, на ўчастку Асіповічы-Гомель у Бабруйскім раёне, невядомымі партызанамі былі ўскрыты рэлейныя шафы і адна з іх падпалена. У час гэтага акта ў лесапаласе паблізу знаходзіўся патруль унутраных войскаў, які адкрыў агонь па невядомых з табельнай зброі. Партызанам удалося бяспечна пакінуць месца здарэння – гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала. 

31 сакавіка бабруйская настаўніца школы №27 Ларыса Секержыцкая была аштрафаваная суддзёй суда Бабруйскага раёна Асіпенка на 2 070 рублёў. Прычынай сталі сіняя і жоўтая стужкі ў валасах настаўніцы, якія яна запляла 4 сакавіка. Некаторыя калегі і дырэктар школы пад пагрозамі патрабавалі Ларысу Секержцкую зняць стужкі, але яна адмовілася, пасля чаго калегі выклікалі міліцыю. Судовае пасяджэнне зацягнулася на некалькі дзён, і варта адзначыць, што многія іншыя калег, выкліканыя ў суд у якасці сведкаў, падтрымалі настаўніцу са стужкамі ў валасах.

На працягу ўсяго тыдня на Магілёўшчыне неаднаразова былі заўважныя перамяшчэнні расійскай баявой тэхнікі. Так, 31 сакавіка на вуліцы Юбілейнай у Асіповічах былі заўважаныя 5 КамАЗаў і ваенны пагрузчык, якія везлі ракеты для Іскандэраў. Гэтая калона была павялічаная на працягу наступных дзён і перамяшчалася затым у кірунку Бабруйска.

У той жа дзень калона расійскай вайсковай тэхнікі з літарамі “V” на бартах была заўважаная на трасе Мінск-Магілёў. Яшчэ адна калона з 20 КамАЗаў была заўважаная 1 красавіка ў накірунку ад Чавус да Чэрыкава на трасе Р-122.

фото: telegraf.com.ua

 

Апошнія навіны

На выбарах у Каардынацыйную раду з’явіўся першы мерч – тэрмаядзерны

Каманда “Блок Пракоп’ева-Ягорава” прадставіла свой лагатып і мерч. У аснове – сімвал “вежы лідарства”. Выбары…

6 мая, 2024

Выкінуў сімку, закапаў у лесе – магілёўскі таксіст спрабаваў завалодаць тэлефонам пасажыра

 П’яны пасажыр забыў свой айфон за 2000 рублёў у салоне таксі ў Магілёве – распавядае…

6 мая, 2024

Двух сабак выратавалі на Магілёўшчыне работнікі МНС за выходныя

Жыхары Кіраўска не сталі выклікаць ратавальнікаў і самі прыйшлі з сваім сабакам у аддзел МНС.…

6 мая, 2024

На сёння аранжавы ўзровень небяспекі – навальніцы, моцны вецер

На Магілёўшчыне, як і па ўсёй Беларусі днём 6 траўня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Чакаюцца…

6 мая, 2024

“Мы праходзім праз час выпрабаванняў, і Хрыстос таксама цярпеў за праўду” – Ціханоўская павіншавала беларусаў з Вялікднём

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з Велікодным віншаваннем у сваім Тэлеграм-канале. (больш…)

5 мая, 2024

Платон лишь вывел формулу идеального государства, а Лукашенко воплотил – пишут быховские газетчики

“…Известный древнегреческий мудрец Платон, несмотря на свое величие как философа, всего лишь смог вывести формулу…

4 мая, 2024