Цяплыні да +18 +20°С як у 1990 годзе і марозаў да -20 -24 °С, як у 1963 годзе не прагназуецца.
Працягласць дня з панядзелка да пятніцы вырасце на 18 хвілін і дасягне 12 гадзін 25 хвілін, што паспрыяе прыходу большай колькасці сонечнай радыяцыі і праграванню глебы, а ад яе – паветра. Ужо ў канцы працоўнага тыдня сонца ўзыдзе ў 6:42, зойдзе ў 19:17.
Сінаптычны прагноз на панядзелак, 20 сакавіка. У ноч з нядзелі на панядзелак ападкаў па вобласці не чакаецца, хаця ўжо днём месцамі на захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэрыторыі вобласці вільготныя паветраныя масы дасягнуць толькі ў сераду. Раніцай ад +1 да +6°С, у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да +8 +11°С, увечары будзе каля +7 +9°С, цёпла будзе і ўноч +4 +7°С. На працягу сутак будзе пахмурна. Вятры паўднёвага напрамку хуткасцю да 2-3 м/с. Убываючы месяц. Магнітнае поле спакойнае.
У аўторак, 21 сакавіка, у Дзень раўнадзенства, надвор’е абяцае быць пахмурным, без ападкаў з панаваннем заходніх вятроў хуткасцю 2-3 м/с, месцамі да 5 м/с. Раніцай тэмпература +4 +8°С, днём ад +7 да +9°С, увечар +7 +8°С, захаваецца цёплае надвор’е і ўноч +4 +6°С. Маладзік на небе. Магнітнае поле спакойнае.
У сярэдзіне рабочага тыдня, 22 сакавіка, прагназуецца воблачнае надвор’е з невялікім дажджом у другой палове дня. Уранні +4°С, удзень да +7 +9°С, уноч да +8°С. На працягу сутак прагназуецца прыток паветраных мас з паўднёвага захаду і поўдня. Хуткасць вятроў да 6–8 м/с. Маладзік на небе. Магнітнае поле спакойнае.
У чацвер, 23 сакавіка, на Сусветны метэаралагічны дзень і Дзень працаўнікоў гідраметэаралагічнай службы Беларусі, сіноптыкі спадзяюцца, што надвор’е не прынясе сюрпрызаў. Вецер захавае свой паўднёва-заходні накірунак. Хуткасць ветра падрасце да 3-6 м/с. Прагназуецца пахмурнае даждлівае цёплае надвор’е. З рання да +8 +9°С, удзень да +10 +11°С, да ночы тэмпература панізіцца да камфортных +6 +7°С. Снегавое покрыва амаль ўжо дэградаванае і снег застаецца ў паніжэннях рэльефа, у лясных гушчарах. Прыбываючы месяц на небе.
У апошні дзень працоўнага тыдня, 24 сакавіка, па папярэдняму прагнозу будзем чакаць у асноўным пахмурнае з невялікімі дажджамі на працягу дня надвор’е, з панаваннем цёплых паўднёва-заходніх вятроў хуткасцю 3-6 м/с. Раніцай +5 +6°С, днём да +7 +11°С, да ночы тэмпература панізіцца да +5 +6°С. Прыбываючы месяц на небе.
Фота mogilev.media
Купіць запчасткі да трактара “Беларус” зараз можна нават на маркетплэйсе Wildberries. Там іх размяшчае Бабруйскі…
Могилевский облсуд неожиданно вспомнил о том, когда была провозглашена независимость современной Беларуси. Подача информации о…
Маскоўскі тэатр "Собор" пакажа магілёўцам спектакль пра расійскага цара Пятра І, замоўчваючы пра яго зверствы…
Польша ввела санкции против Белорусской цементной компании (БЦК), в которую входят цементные заводы, расположенные в…
Прокурор из Могилева Ольга Богуковская, занесенная в базу “Каратели Беларуси” произнесла самую убедительную речь на…
Общественную баню в Круглом пришлось закрыть – ее посещали не больше пяти жителей райцентра. Уходят…