У Свеце

Насельніцтва Зямлі – даўно больш за 8 мільярдаў

Колькасць зямлян павінна дасягнуць васьмі мільярдаў 15 лістапада 2022 года па прагнозах ААН. Адпаведны прагноз быў зроблены ў ліпеньскім дакладзе арганізацыі World Population Prospects.  

Пры гэтым он-лайн лічыльнікі насельніцтва адлюстроўваюць на Зямлі больш за 8 мільярдаў жыхароў на сёння. Так, лічыльнік countrymeters.info на 9:50 15 лістапада дае лічбу 8 034 334 тысячы чалавек.

Магілёў.media ў матэрыяле ад 29 верасня паведамлялі, што парог насельніцтва Зямлі ў 8 мільярдаў быў пераадолены яшчэ ў другой дэкадзе ліпеня, і на 1-е месца выйшла Індыя, скінуўшы Кітай на другі радок.

Такую магчымую блытаніну ў прагнозах і падліках насельніцтва можна патлумачыць тым, што немагчыма адразу карэктна падлічыць насельніцтва Зямлі. Кожная краіна прадстаўляе тыя лічбы, якія палічыць неабходнымі, і верыфікаваць агульную лічбу вельмі цяжка. 

Некаторыя краіны ўвогуле не прадстаўляюць ніякія дадзеныя, не праводзяць перапісы. 

ААН абапіраецца на дадзеныя Сусветных перапісаў, якія праводзяцца кожныя 10 год паміж гадамі, што сканчваюцца на 9 і пачынаюцца на 1, напрыклад, 1989-1991, 1991-2001, 2009-2011, 2019-2021. 

На Беларусі перапісы насельніцтва праводзіліся ў 1896, 1926, 1937, 1939, 1959, 1970, 1979 1989, 1999, 2009, 2019 гадах.

Паводле ацэнак фонду ААН у галіне народанасельніцтва, насельніцтва планеты складала наступную колькасць:

1 мільярд – 1804 год;

2 мільярды – 1927 год;

3 мільярды – 1960 год;

4 мільярды – 1974 год;

5 мільярдаў – 11 ліпеня 1987 года;

6 мільярдаў – 12 кастрычніка 1999 года;

7 мільярдаў — 31 кастрычніка 2011 года;

Калі дынаміка росту колькасці не зведае ашаламляльных змен, то мяжа ў 9 мільярдаў чалавек будзе пераадолена прыкладна да 2042 года.

фота: plus-one.ru

Апошнія навіны

На выбарах у Каардынацыйную раду з’явіўся першы мерч – тэрмаядзерны

Каманда “Блок Пракоп’ева-Ягорава” прадставіла свой лагатып і мерч. У аснове – сімвал “вежы лідарства”. Выбары…

6 мая, 2024

Выкінуў сімку, закапаў у лесе – магілёўскі таксіст спрабаваў завалодаць тэлефонам пасажыра

 П’яны пасажыр забыў свой айфон за 2000 рублёў у салоне таксі ў Магілёве – распавядае…

6 мая, 2024

Двух сабак выратавалі на Магілёўшчыне работнікі МНС за выходныя

Жыхары Кіраўска не сталі выклікаць ратавальнікаў і самі прыйшлі з сваім сабакам у аддзел МНС.…

6 мая, 2024

На сёння аранжавы ўзровень небяспекі – навальніцы, моцны вецер

На Магілёўшчыне, як і па ўсёй Беларусі днём 6 траўня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Чакаюцца…

6 мая, 2024

“Мы праходзім праз час выпрабаванняў, і Хрыстос таксама цярпеў за праўду” – Ціханоўская павіншавала беларусаў з Вялікднём

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з Велікодным віншаваннем у сваім Тэлеграм-канале. (больш…)

5 мая, 2024

Платон лишь вывел формулу идеального государства, а Лукашенко воплотил – пишут быховские газетчики

“…Известный древнегреческий мудрец Платон, несмотря на свое величие как философа, всего лишь смог вывести формулу…

4 мая, 2024