Адзін з іх мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Адразу два фальклорных калектыва Чавускага раёна святкуюць на гэтым тыдні свае юбілеі. 65-гадовы юбілей адзначае фальклорны калектыў «Незабудкі» з Галавенчыц Чаускага раёна, 45-гадовы святкуе ансамбль народнай песні “Раніца” Каменскага сельскага Дома народнай творчасці.
Па водгуках спецыялістаў, народная фальклорная група “Незабудкі” вёскі Галавенчыцы – самы яркі і цікавы аўтэнтычны калектыў у Магілёўскай вобласці. Гэта прыклад сапраўднага аднаўлення і захавання мясцовай традыцыйнай культуры.
Калектыў быў створаны 65 гадоў назад, у 1957 годзе, з мясцовых жыхарак. Цяпер ён аб’ядноўвае трох удзельніц яшчэ першага складу – Людмілу Каханоўскую, Валянціну Філіпчанку і Людмілу Кавалёву, а ансамблю і яго творчасці прысвоены статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
У рэпертуар “Незабудак” уваходзяць старажытныя народныя песні, абрадавыя і бытавыя.
29 кастрычніка, у Каменскім сельскім Доме народнай творчасці адбудзецца юбілейны канцэрт народнага ансамбля народнай песні «Раніца».
Ансамбль ўзнік у 1977 годзе з удзельнікаў хора (створаны ў 1972 годзе маладым старшынёй мясцовага калгаса “Ленінскі шлях” Рыгорам Іванчанка). Аранжыроўкі ансамбля былі смелымі, і традыцыйныя народныя песні гучалі незвычайна сучасна, што заўсёды выклікала жывы водгук у слухача.
У аснове рэпертуару калектыву доўгі час былі такія творы, як “Вішанька”, “Зялёна лісце”, “Ляшчына”, “Свякроўка”, “Ярыца” і іншыя. За 45-гадовую гісторыю ансамблем было выканана больш за 300 песень.
“Раніца” – удзельнік многіх фестываляў, конкурсаў, свят: “Беларусь – мая песня”, “Таленты роднага краю”, “Гуляй, гамон!”, “Сузор’е талентаў” і іншых, “У госці да радзімічаў”, “Зялёныя святкі”, “Пятроўскія радасці”, “Александрыя збірае сяброў” і іншых. У 1995 годзе ансамблю “Раніца” было прысвоена званне “народны”.
На сённяшні дзень у складзе «Раніцы» выдатна спяваюць і радуюць слухачоў сваёй творчасцю Тамара Дзюўбакова, Лілія Рамнянок, Алена Мурашка, Святлана Чуркіна, Таццяна Шынкарова, Вікторыя Куцечка, Вольга і Лілія Глінковы. А яшчэ ўвесь час ідзе пошук жамчужын аўтэнтычнай этнаграфічнай спадчыны, вядзецца праца са старажыламі вёсак Каменскага сельсавета, пераймаецца старадаўняя манера выканання.
фота: chausynews.by
У Беларусі адшукалі пяць месцаў, дзе пад зямлёй спакойна ляжаць тоны небяспечных «вечных хімікатаў». І…
После недавнего инцидента в одном из детских садов в Могилеве власти начали активно обсуждать…
Могилевский музыкант и автор песен Александр Баль поделился с изданием “Салідарнасць” своими мыслями о жизни…
Імя ўраджэнкі Горак Настассі Трубчык-Дзіваковай з’явілася ў міліцэйскім так званым спісе “экстрэмістаў”. Як піша “Наша…
Еще не успела высохнуть от росы трава, скошенная около дома №18 по улице Микрорайон Комсомольский,…
Золотых тонов на полях в Быховском районе столько, что даже аисты устали ими любоваться. Жатва…