Вялікіх марозаў да -24 -27°С, як у 1979 годзе, і цяпла да +6 +8°С, як ў 1998 годзе не прагназуецца.
Сінаптычны прагноз на апошні рабочы дзень тыдня, 17 лютага: раніцай да -3 -4°С, удзень да -3°С, уноч да -2°С, неба захаваецца пахмурным, на працягу дня пройдзе невялікі снег, уночы чакаецца снегапад. Вецер паўднёва-усходні хуткасцю да 4-7, месцамі да 10 м/с. На дарогах захаваецца галаледзіца. Уноч і ўранні месцамі магчымы туман, раніцай і днём ў асобных раёнах – наліпанне мокрага снега.
Суботняе, 18 лютага, надвор’е абяцае быць у асноўным пахмурным, у першай палове дня магчымы снегапад, у другой палове – невялікі снег. Раніцой і ўвечары тэмпература 0 +2°С, днём чакаецца +2 +4°С. На асобных участках дарог захаваецца галаледзіца. Прагназуецца панаванне паўднёва-ўсходніх і заходніх вятроў, хуткасцю да 8 м/с, месцамі пры парывах – да 10 м/с.
Агата (народны каляндар). Прыкметы.
Калі ў гэты дзень мароз, то вясна будзе “дружная”, а лета – сухое і спякотнае.
18 лютага 1979 года ў пустыні Сахара, на поўдні Алжыра выпаў снег.
У нядзелю, 19 лютага, раніцай і ўдзень магчымы тэмпературы да 0 +1°С, уноч да 0 -1°С. На працягу сутак працягнуць заходнія вятры хуткасцю да 4-8 м/с, месцамі да 10-12 м/с. На працягу дня магчымы невялікі снег, пахмурнае, месцамі з праясненнямі надвор’е. Захаваецца галаледзіца.
Вукола Цялятнік.
Мароз на Вуколу прадвесціць, што вясна будзе бурлівай, а лета сухім і спякотным.
19 лютага 1855 года ў Еўропе была створана першая карта надвор’я.
Фота: mogilev.media
У лесе непадалёк ад Быхава ва ўрачыстай атмасферы чыноўнікі адкрылі помнік зробленай 65 гадоў таму…
Горецкая передвижная механизированная колонна №1 обратилась в Экономический суд Могилевской области с заявлением о банкротстве.…
Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Як паведамляе БАЖ, паводле…
На водасховішчы пад Асіповічамі, каля вёскі Цяплухі адбылася аварыя на вадзе. Мясцовы жыхар катаў на…
На ведомственном сайте быховского райисполкома директором УКП “Быховский жилкомхоз” все еще числится задержанный по подозрению…
Купіць запчасткі да трактара “Беларус” зараз можна нават на маркетплэйсе Wildberries. Там іх размяшчае Бабруйскі…