Усяго на тэрыторыі комплексу, які называюць свінаводчым рэпрадуктарам, будзе 8 свінарнікаў, даўжынёю ў 168 мэтраў. Міжнародны стандарт футбольнага поля – 105 мэтраў. Эколагі занепакоеныя, што будзе з навакольным асяроддзем, калі свінарнік запрацуе.
Будуюць супер свінаводчы комплекс у Клімавіцкім раёне, побач з вёскай Гразівец, якая за пятнаццаць кіламетраў ад райцэнтру. Пляцоўка, якую зойме рэпрадуктар, памерамі ў 24 гектары. На ёй размесціцца 50 будынкаў і розных інфраструктурных аб’ектаў.
На рэалізацыю праекту выдзеленыя 70 мільёнаў рублёў, піша газета «Голас Касцюкоўшчыны». Будаўніцтва распачалося летась і працы вядуцца аўральнымі тэмпамі. Задзейнічаныя 4 падрадныя арганізацыі. Абяцаюць аб’ект здаць сёлета 1 снежня. Па яго ўводзе ў раёне з’явіцца 100 новых працоўных месцаў.
Плануецца, што свінаводчы комплекс здольны будзе гадаваць да 90 тысяч парасят, высока прадуктыўных парод. Па адкорме да 34 кілаграмаў іх аддадуць сельскагаспадарчаму прадпрыемству «Сосны».
«Аб’ект маштабны і шматабяцальны і калі яго правільна выкарыстоўваць, ён стане залогам поспеху не толькі Клімавіцкага раёну, але ўсёй Магілёўскай вобласці», – адзначае старшыня Клімавіцкага райвыканкаму Міхаіл Дзямідаў.
У прыватных гутарках эколагі выказваюць занепакоенасць тым, як паўплывае праца комплексу на навакольнае асяроддзе. Яны прызнаюць, што праектам прадугледжаныя прыродаахоўныя захады, але ўпэўненасці ў тым, што яны засцерагуць ад забруджання мясцовую прыроду няма. На іхную думку такія маштабныя аб’екты наўрад ці варта ўзводзіць праз сумнеўную іх прыбытковасць. У выпадку форс-мажорных сітуацыяў кампенсаваць шкоду не ўдасца, бо ўлада прызнае хібаў, лічаць эколагі.
На главном рынке Бобруйска лето в самом соку – с ароматом дыни, клубники и жареных…
Заведующая аптекой в Быхове продавала льготные лекарства по полной стоимости и за несколько лет положила…
За второй квартал 2025 года среди областных центров самой дорогой проданной квартирой по цене квадратного…
Водитель попавшего в ДТП неисправного рейсового автобуса МАЗ, который вез дачников в Могилевском районе, получил…
Масштабный проект Минлесхоза, призванный спасать лес, а заодно прятать корявые стыки в панельных пятиэтажках, теперь…
Па сярэдняй налічанай намінальнай зарплаце Магілёўская вобласць абагнала Віцебскую і па выніках чэрвеня 2025 года…