Навіны

На Магілёўшчыне выпівоха сагнаў аўтобус. Навошта ён яму, патлумачыць не змог

Да аўтобусу цягам ночы ў яго было тры няўдалыя спробы завалодаць легкавікамі, але завесці іх яму не ўдалося.

Аўтобус, як даведаліся следчыя, 35-гадовы мужчына адчыніў адкруткай. Праўда, далёка на ім не ад’ехаў. Злодзея скруціў і перадаў міліцыі жыхар аграгарадка Рэчкі, піша газета «Прыдняпроўская ніва».

Сваіх учынкаў затрыманы патлумачыць не змог, бо быў п’яны. Супраць яго распачатая крымінальная справа за згон транспартнага сродку. 

Паколькі нарабіць бяды не паспеў, то абыдзецца, відаць, без жорсткага пакарання. За такое злачынства прадугледжаны штраф, папраўчыя працы, арышт, альбо абмежаванне да трох гадоў волі на гэтак званая «хімія». Могуць і пазбавіць волі ад 3 да 10 гадоў.

фота: rg.ru

Апошнія навіны

На Магілёўшчыне шукаюць родных Паўла Усава

Касцюковіцкая раённая газета абвясціла пошук родных старшага лейтэнанта Паўла Андрэевіча Усава, што нарадзіўся ў вёсцы…

17 мая, 2024

У Магілёве пабудуюць падземны пераход на Пушкінскай. Схема руху транспарту будзе мудрагелістая

На ўсё лета і пачатак восені закрываецца Пушкінскі праспект у Магілёве – насупраць гандлёвага цэнтра…

17 мая, 2024

У Асіповічах тры дні будзе мутная вада

З 21 па 24 траўня на вуліцах Камуністычнай, Вакзальнай, Інтэрнацыянальнай, Першамайскай, Ленінскай і завулку Мічурына…

16 мая, 2024

Жыхароў Клімавіч затрымалі за абыходжанне з афіцыйным сцягам чатыры гады таму

Тэлеграм-канал магілёўскіх сілавікоў апублікаваў відэа з удзелам жыхара Клімавіч Кірыла Вазмілава. На камеру хлопец гаворыць,…

16 мая, 2024

На пешаходным пераходзе ў Бабруйску збілі двух дзяцей

5-гадовага хлопчыка і 6-гадовую дзяўчынку збіў кіроўца аўтамабіля Volkswagen на скрыжаванні вуліц Гагарына і Ульянаўскай…

16 мая, 2024

Belarus ID – прадстаўлена платформа для галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду

Павел Лібер распавёў пра мабільны дадатак Belarus ID, распрацаваны для выбараў у Каардынацыйную раду –…

16 мая, 2024