Шматгадовую ініцыятыву магілёўскай яўрэйскай грамады па аднаўленні яўрэйскіх могілак у Магілёве падтрымалі актывісты міжнароднага цэнтра «Сэфер». Для правядзення даследчых прац і інвентарызацыі помнікаў у горад прыехалі даследчыкі з Санкт-Пецярбурга, Мінска, Масквы, Краснадара.
Яўрэйскія могілкі з’яўляюцца аднымі з самых насычаных старажытнымі помнікамі, мацэвамі – так у яўрэйскай культуры называецца каменнае надмагілле.
Яны вядомыя з 1809 года. На ім захаваліся сотні помнікаў-мацэваў з надпісамі на іўрыце, вытанчанай разьбой у камяні, вершаванымі эпітафіямі. Яўрэйскія могілкі
знаходзіцца на вуліцы Ольчынскай, па суседзтву з Машэкаўскімі могілкамі, на якіх хаваюць гараджан-хрысціян.
На працягу дзесяцігоддзяў Яўрэйскія могілкі разбураліся і зарасталі хмызамі. Актывісты яўрэйскай грамады ўзяліся за іх аднаўленне у пачатку 2000-х. За апошнія гады яны адкрылі велічэзны масіў гістарычных пахаванняў, аналагаў якому па мастацкіх якасцях і па колькасці помнікаў больш няма ў Беларусі.
Цэнтр «Сэфер» на яўрэйскіх могілках дэтальна фіксуе кожны выяўлены помнік. Рэгіструецца яго матэрыял, наяўнасць надпісаў і эстэтычных, рэлігійных элементаў. На падставе сабранага матэрыялу даследчыкі цэнтру зрабяць пераклад усіх тэкстаў і выдадуць альбом, прысвечаны яўрэйскім могілкам у Магілёве.
Даследніцкія працы пачаліся 15 жніўня і ўжо далі плён. У глыбіні могілак выяўленыя дзясяткі не ўлічаных раней мацэваў. Іх лёс склаўся прыкра – многія з іх былі зрынутыя і раскіданыя новымі «насельнікамі» – людзьмі, што атрымалі ўчасткі пад захаванне ў 1970-х – 1980-х гадах.
Да аднаўлення Яўрэйскіх могілак далучыліся актывісты з каманды «Віра», якая займаецца падняццем і аднаўленнем занядбаных помнікаў на іншых гістарычных могілках Магілёва. Яны аднавілі адну з абрынутых мацэваў, якую раней немагчыма было падняць без спецыялізаванага абсталявання.
Выйшаў новы выпуск падкаста “Усход-Захад”, у якім яго вядучыя, краязнаўцы з Магілёва і Горадні Аляксей…
На Бабруйшчыну з’ехаліся майстры агню і гліны з розных куткоў свету. Сёння ў Бабруйску адкрываецца…
У Беларусі абмяркоўваецца магчымасць адмены аднаго з падаткаў, што выклікала шырокую дыскусію сярод прадпрымальнікаў і…
Прошедший ночью 10 июля ураган до сих пор остается кошмаром в памяти жителей Могилева. Подниколье…
Только через суд смог добиться увольнения главный инженер, которому надоело не вовремя получать зарплату. Как…
В Осиповичах молодые родители не могли поделить, кому кормить дочку и в итоге уронили ребенка.…