Гарады-пабрацімы: навіны

Мікалаеў: гатоўнасць да ацяпляльнага сезону і прыёму бежанцаў

Украінскі Мікалаеў гатовы да пачатку ацяпляльнага сезона, аднак пакуль тэмпература паветра не дазваляе запусціць кацельні, распавёў першы намеснік мэра Мікалаева Віталь Лукаў. 


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.


Па словах чыноўніка, цяпло можна будзе запускаць пасля таго, як сярэдняя сутачная тэмпература будзе трымацца на працягу 3 дзён на ўзроўні нарматыўных 8 градусаў. Але ў горада ёсць асцярогі наконт абстрэлаў з боку расійскіх акупантаў: яны чакаюць, калі цяпло пачне выходзіць з нашых кацельняў, гэта будзе для іх мішэнню.

Сярэднемесячная тэмпература кастрычніка ў Мікалаеве складае 10,9°С, лістапада – 4,6°С. У папярэднія гады цяпло падавалі ў жыллёвы фонд 20-31 кастрычніка.

Існуюць і праблемы з водазабеспячэннем. «Мікалаеўводаканал» патрабуе правядзення тэрміновых аварыйна-аднаўленчых работ на водазаборы з Бужскага лімана. Таму, напрыклад, уранні 29 кастрычніка вада ў Мікалаеве будзе падавацца са слабым напорам, напэўна, у некаторых дамах яна ўвогуле будзе адсутнічаць.

Нягледзячы на праблемы з крытычнай інфраструктурай у Мікалаеве і гарадах Мікалаеўскай вобласці, рэгіён дае прытулак для сотняў сем’яў з акупаваных абласцей  Украіны. 

Ільвіная доля перасяленцаў з Херсонскай вобласці. Пра гэта паведаміў кіраўнік Мікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім. 

«Што да вызваленых тэрыторый і перамяшчэння людзей з акупаваных тэрыторый, то больш за два месяцы перакрытыя каналы, якія перасякаюць лінію судакранання. Гэтая лінія праходзіць толькі праз Запарожскую вобласць, і гэта вельмі дрэнна. Што тычыцца вызваленых тэрыторый: так, мы прымаем людзей» — сказаў ён.

Акрамя таго, Кім адзначыў, што Мікалаеўская вобласць атрымала вопыт размяшчэння перасяленцаў з іншых рэгіёнаў Украіны.

«Мы падстаўляем плячо і дапамагаем Херсонскай вобласці прыняць людзей з яе. У сваю чаргу іншыя вобласці, такія як Львоўская, Цярнопальская, Хмяльніцкая, падстаўляюць нам плячо» – адзначыў кіраўнік вобласці.

Зараз у вобласці зарэгістравана 911 часовых перасяленцаў. Але Мікалаеўская вобласць рыхтуецца прыняць яшчэ большую колькасць украінцаў з вызваленых ад акупантаў тэрыторый.


Пабрацімства Мікалаева з Магілёвам было замацаванае дамовай у 2009 годзе.

31 мая 2022 году мэр украінскага гораду заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай.

Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.

Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расіян.

Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».

 

Апошнія навіны

Секрет Полишинеля или тайна кировской смаженки

Тайна качества  знаменитой смаженка из Кировска кроется в том, чтобы  не соблюдать традиции райпо, а…

23 ліпеня, 2025

Ураган в Могилеве уносил собаку вместе с будкой на соседнее поле

Всплывают новые подробности урагана, натворившего дел в Могилевской области. Есть среди них и курьезный случай,…

23 ліпеня, 2025

Пад Дрыбінам знайшлі хімічную бомбу – 500 тон “вечных хімікатаў”

У Беларусі адшукалі пяць месцаў, дзе пад зямлёй спакойна ляжаць тоны небяспечных «вечных хімікатаў». І…

22 ліпеня, 2025

После инцидента в детсаду чиновники захотели поставить там видеокамеры

  После недавнего инцидента в одном из детских садов в Могилеве власти начали активно обсуждать…

22 ліпеня, 2025

Александр Баль: эмиграция – это боль, но оставаться было невыносимо

Могилевский музыкант и автор песен Александр Баль поделился с изданием “Салідарнасць” своими мыслями о жизни…

22 ліпеня, 2025

Маладую ўраджэнку Горак асудзілі за пратэсты

Імя ўраджэнкі Горак Настассі Трубчык-Дзіваковай з’явілася ў міліцэйскім так званым спісе “экстрэмістаў”. Як піша “Наша…

22 ліпеня, 2025