У Расеі ёсць грошы, каб зрабіць плацеж у 100 мільёнаў долараў міжнародным крэдыторам, але тое зрабіць не можа праз накладзеныя санкцыі.
Як піша інфармацыйная кампанія BBC, Крэмль быў поўны рашучасці пазбегнуць дэфолту, які з’яўляецца сурʼёзным ударам па прэстыжу нацыі.
Міністр фінансаў Расіі назваў сітуацыю «фарсам», і чакае, што яна будзе мець кароткатэрміновыя наступствы.
Міністэрства фінансаў настойвае, што абавязкі перад крэдыторамі былі выкананыя.
«Абавязальніцтвы па абслугоўванні дзяржаўных каштоўных папер Расійскай Федэрацыі выкананы Мінфінам Расіі ў поўным аб’ёме ў адпаведнасці з эмісійнай дакументацыяй выпускаў еўрааблігацый», – зазначаецца ў паведамленні Міністэрства, якое падае газета “Известия”.
Там падкрэсліваюць, што «шэраг інвестараў не атрымаў грошы па еўрабондах РФ з-за дзеянняў трэціх асоб, што наўпрост не прадугледжана ў эмісійных дакументах як дэфолт».
«Замежным інвестарам у выпадку неатрымання ад расійскага боку плацяжу па еўрабондах трэба звяртацца ў фінансавыя інстытуты», – лічаць у Міністэрстве фінансаваў Расіі.
З такой сітуацыяй Расія апынулася ўпершыню ад 1918 году. Тады бальшавікі, якія захапілі ўладу, адмовіліся аплачваць даўгі «царскага рэжыму».
Афіцыйнага абвяшчэння дэфолту, аднак, не будзе. Звычайна гэта робяць міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы, але ўсе яны прыпынілі сваю дзейнасць у Расіі, тлумачыць агенцтва фінансавай інфармацыі Bloomberg. Для такой заявы неабходна, каб з ёй пагадзілася чвэрць трымальнікаў аблігацыяй.
Bloomberg лічыць, што «падзея дэфолту» мае сімвалічнае значэнне для расійскай эканомікі і расіян. Але, «гэта змрочны маркер хуткага ператварэння краіны ў эканамічнага, фінансавага і палітычнага ізгоя».
З 21 па 24 траўня на вуліцах Камуністычнай, Вакзальнай, Інтэрнацыянальнай, Першамайскай, Ленінскай і завулку Мічурына…
Тэлеграм-канал магілёўскіх сілавікоў апублікаваў відэа з удзелам жыхара Клімавіч Кірыла Вазмілава. На камеру хлопец гаворыць,…
5-гадовага хлопчыка і 6-гадовую дзяўчынку збіў кіроўца аўтамабіля Volkswagen на скрыжаванні вуліц Гагарына і Ульянаўскай…
Павел Лібер распавёў пра мабільны дадатак Belarus ID, распрацаваны для выбараў у Каардынацыйную раду –…
Яма для агляду аўтамабіля ў гаражы бабруйскага пенсінера па 4-тым Чарапічным завулку ў Бабруйску мае…
Семаглутыд – прэпарат для зніжэння вагі і барацьбы з дыябетам – дэманструе выдатныя вынікі па…