Інтрыгоўную аб’яву пра арэнду доміка house_on_dream у інстаграме заўважылі супрацоўнікі газеты “Асіповіцкі край”. На маляўнічых фотаздымках – незвычайны па архітэктуры домік патанае ў засені агромністых ялін. “Што можа быць лепш за адпачынак на тэрасе на дрэве сярод лесу?” – вабіць подпіс пад фотаздымкам. Як высветлілася на месцы, пазначаным на старонцы праз геатэг, насамрэч людзям прадаецца адпачынак пасярод распаханага поля – ні доміка, ні лесу там, канечне ж, няма.
Мясцовыя жыхары, што жывуць у бліжэйшай вёсцы Млынкі, налічылі ўжо штук дваццаць кампаній, у асноўным з Мінску, што купіліся на фотаздымкі ў інстаграме, паехалі на рамантычны адпачынак і аказаліся ў Асіповіцкім раёне пасярод голага поля. Звычайна стваральнікі акаўнта патрабуюць ад карыстальнікаў перадаплаты ў 170 рублёў – гэта палова кошту, заяўленага за арэнду на суткі. Далей, вядома ж, на сувязь ужо ніхто не выходзіць. Адметная рыса гэтай і ўсіх падобных махлярскіх схем заключаецца ў тым, што ўсе кантакты з кліентамі праходзяць толькі праз мэсенджары, а ад размоў праз звычайны тэлефон уласнікі “бізнэса” катэгарычна адмаўляюцца.
Нягледзячы на тое, што першых падманутых карыстальнікаў фэйкавая старонка прыцягнула яшчэ на Новы 2023 год, яна дагэтуль актыўная ў інстаграме, мае больш за 6 000 падпісчыкаў і працягвае збіраць “ураджай”.
Фота: house_on_dream, Instagram
Сразу две новости в Хотимске: район занесен на областную доску почета за успехи в социально-экономическом…
На территории Быховского района прошла масштабная вахта памяти. В результате поисковых работ были обнаружены останки…
Армия выдвигает личный состав для помощи аграриям в жатве. Особенно почетно биться за урожай на…
У лесе непадалёк ад Быхава ва ўрачыстай атмасферы чыноўнікі адкрылі помнік зробленай 65 гадоў таму…
Горецкая передвижная механизированная колонна №1 обратилась в Экономический суд Могилевской области с заявлением о банкротстве.…
Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Як паведамляе БАЖ, паводле…