Камунальнікам самім на руку, калі дрэвы засыхаюць – меркаванне эканаміста.
У Магілёве ў асенне-зімовы перыяд плануюць высадзіць каля 2 тыс. дрэў і 2,3 тыс. новых кустоў. “Гэтага мала” – сцвярджаюць эколагі. “За дрэвамі трэба яшчэ і даглядаць” – кажуць гарадскія актывісты.
“Штогод у горадзе садзяцца тысячы зялёных ратавальнікаў паветра” – рапартуюць работнікі зелянбуда. Але, нягледзячы на гэта, шчыльнасць зялёных насаджэнняў зрокава змяншаецца. “Раней Магілёў быў вельмі зялёным горадам, а цяпер прыкметна палысеў” – з сумам згадваюць сваю маладосць старажылы.
Начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела “Магілёўзелянбуд” Святлана Банкузава пярэчыць і кажа, што ў чацвёртым квартале плануецца высадзіць у горадзе каля 2 тысяч дрэў і больш за 2,3 тысяч новых кустоў. Пасадку дрэў традыцыйна робяць да самай зімы, бо гэта менш траўматычны варыянт, цяпер дрэвы спяць. Такія пасадкі найлепш прыжываюцца на новым месцы. Рабіць будуць аднаўленчыя пасадкі ўздоўж вуліц і магістраляў, а не высаджваць новыя скверы.
Акрамя гэтага, у Магілёве актыўна ідуць работы па фарміраванні кветнікаў. Увосень у горадзе плануюць высадзіць каля 7 тыс. цыбульных кветак: цюльпанаў і гіяцынтаў. Ужо вясной яны будуць радаваць гараджан і гасцей горада – абяцаюць у “Магілёўзелянбудзе”. А ў парку Падміколле зараз ідзе фарміраванне новага газона плошчай каля 9 гектараў.
У чым прычына скаргаў гараджан на дрэннае азеляненне горада? Мала садзяць дрэў ці кепска іх даглядаюць?
Найперш трэба нагадаць пра ўшчыльненне забудовы мікрараёнаў. Новыя дамы знішчылі дрэвы, пераважна высаджаныя самімі жыхарамі без ніякіх праектаў. А новыя пасадкі не кампенсуюць вырубку.
Вось і цяпер абмяркоўваецца праект пабудовы шматпавярховага жылога дома на тэрыторыі сквера па вуліцы Каштанавай каля СШ №40 у Магілёве. Горадабудаўнікі абяцаюць захаваць дрэвы мясцовага сквера, але па плане на яго месцы паркоўка.
Другая прычына – гэта радыкальнае каранаванне дрэў, якое ўжо шмат гадоў насуперак парадаў біёлагаў здзяйсняюць нашы камунальнікі. Дрэвы пасля неаднаразовага спілоўвання галля моцна слабеюць і гінуць.
Трэцяе прычына – кепскі дагляд дрэў работнікамі зелянгаса. Многія гараджане звяртаюць увагу на тое, што высаджаныя дрэвы засыхаюць у першы ж сезон, бо іх ніхто не палівае.
Арыгінальнае меркаванне на гэты конт выказаў адзін з эканамістаў: “Магілёўзелянбуд” матэрыяльна зацікаўлены ў пасадцы і каранаванні дрэў. Гэтыя работы аплачваюцца. А за прыжыванне дрэў і належны дагляд грошай не даюць. Вось і выходзіць, што камунальнікам нават карысна, калі дрэвы засыхаюць. Калі б яны атрымоўвалі фінансаванне на плошчу зялёных насаджэнняў, то ўжо праз некалькі гадоў горад быў бы зялёны.”
Як бачна, меркаванняў многа, і яны супярэчлівыя. Але тое, што праблема азелянення горада абвастраецца, а не рашаецца, сведчыць пра тое, што трэба нешта мяняць у адносінах да нашых зялёных сяброў.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…