“У пятніцу 8 сакавіка, на якую прыпадае Міжнародны жаночы дзень, у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўдзяляецца дыспенсацыя (вызваленне) ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў” – гаворыцца ў аб’яве на афіцыйным сайце рымкса-каталіцкай царквы Беларусі.
Паводле нормы канона «Аб днях пакаяння», ва ўсе пятніцы года, на якія не прыпадае ўрачыстасць, вернікамі павінна захоўвацца ўстрыманне ад спажывання мясных страваў. Але на падставе канона 87 § 1 Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўдзяляе на тэрыторыі архідыяцэзіі дыспенсацыю ад устрымання ад спажывання мясных страваў вернікам, старэйшым за 14 гадоў, у пятніцу 8 сакавіка 2024 года. Вернікі, якія будуць карыстацца гэтай дыспенсацыяй, павінны памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.
“Каб не мучаліся згрызотамі сумлення, парушаючы пост за святочным сталом” – так пракаментаваў рашэнне каталіцкага мітрапаліта праваслаўны святар Аляксандр Шрамко у сваім Facebook. “Які дамскі ўгоднік!” – іранізуе адзін з чытачоў святара ў каментарыях пад яго пастом. “Ну, хоць не на 7 лістапада” – дадае іншы. Гісторык Анатоль Сідарэвіч узгадаў адну гістарычную паралель:
“Колісь я чытаў такую гісторыю. У Парыж прыехаў Папа. І як вядома, рымскія біскупы прыязджаюць у Парыж не кожны тыдзень, не кожны месяц і нават не кожны год. А Папа ўзяў ды прыехаў у пятніцу. Але добрым католікам рупіла адзначыць прыезд Святога Айца добрым гуляннем. І што? Добры Папа дазволіў добрым католікам піць і шчодра закусваць.”
Фота ілюстрацыйнае
У Беларусі адшукалі пяць месцаў, дзе пад зямлёй спакойна ляжаць тоны небяспечных «вечных хімікатаў». І…
После недавнего инцидента в одном из детских садов в Могилеве власти начали активно обсуждать…
Могилевский музыкант и автор песен Александр Баль поделился с изданием “Салідарнасць” своими мыслями о жизни…
Імя ўраджэнкі Горак Настассі Трубчык-Дзіваковай з’явілася ў міліцэйскім так званым спісе “экстрэмістаў”. Як піша “Наша…
Еще не успела высохнуть от росы трава, скошенная около дома №18 по улице Микрорайон Комсомольский,…
Золотых тонов на полях в Быховском районе столько, что даже аисты устали ими любоваться. Жатва…