Магілёўская гарадская сімволіка на аўтобусе раз’юшыла блогершу-даносчыцу Бондараву

Адыёзная прапагандыстка і, як яна сябе называе, “інфаказачка” Вольга Бондарава пабачыла бел-чырвона-белую сімволіку ў контурах афіцыйнага магілёўскага брэнда, нанесенага на борт пасажырскага аўтобуса.

Пра гэта блогерша, якая даўно займаецца даносамі на любое праяўленне беларускасці ў грамадскай прасторы, напісала ў сваім тэлеграм-канале. “Гэтыя фота даслала калега з Масквы. У Расію магілёўскі аўтобус катаецца з велізарным бчб-сэрцам на борце.” – заявіла Бондарава.

Брэнд “Могилев – мой город!” паявіўся ў публічнай прасторы абласнога цэнтра адносна нядаўна. Рэдакцыя mogilev.media ў красавіку гэтага года атрымлівала ад абуранага чытача з гэтай нагоды ліст – “Колькі можна любіць Магілёў толькі па-руску?”.

Гэты слоган-брэнд зараз актыўна раскручваецца і размяшчаецца практычна ва ўсіх сацыяльных і дзяржаўных установах Магілёва. Нанесены на борт аўтобуса, брэнд зайграў, аднак, для прапагандысткі Бондаравай новымі фарбамі.

“Некаторыя захыснікі бчб пісалі мне ў лічку, што, маўляў, аксцісь, Бондарава, сэрца на борце аўтобуса ў колерах дзяржаўнага сцяга: вунь, і зялёная палосачка ёсць. Таму я папрасіла сваю расейскую калегу зняць аўтобус з Магілёва здалёк. Глядзім, што атрымалася, на відэа.

Відэа тут: https://t.me/bondareva_bez_kupjur/18877 

Зялёная палосачка выглядае шэрым ценем на фоне велізарнага бчб-сэрца.

Гэта яшчэ транспарт стаіць, прыпаркаваны ля абочыны. А ўявіце сабе гэтую “прыгажосць” у руху – што будзе?

Фота: Вольга Бондарава

Апошнія навіны

Альтэрнатыўная ноч музеяў – завітайце ў магілёўскія дворыкі (шмат фота)

18 траўня адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. Прымеркавана да гэтай даты, музеі ўсяго свету праводзяць адну…

18 мая, 2024

У Магілёве гарэў інтэрнат “Зеніта”, спрацаваў апавяшчальнік

17 траўня ў Магілёве адбыўся пажар у адным з пакояў інтэрната на вуліцы Кедравай. Там…

18 мая, 2024

Пад Бабруйскам зноў будуць шукаць метэарыт – самы яркі за гісторыю назіранняў

Першая экспедыцыя супрацоўнікаў Мінскага планетарыя завяршылася няўдала. Навукоўцы прайшлі 45 кіламетраў, пошукі працягваліся пяць дзён,…

18 мая, 2024

Смяротны сінтэз – жыхарка Магілёва памерла ад атручэння незамярзайкай

Канцэнтрацыя этыленгліколю ў арганізме аказалася ў два разы вышэйшай за смяротную дозу.  Пра гібель 50-гадовай…

17 мая, 2024

На Магілёўшчыне шукаюць родных Паўла Усава

Касцюковіцкая раённая газета абвясціла пошук родных старшага лейтэнанта Паўла Андрэевіча Усава, што нарадзіўся ў вёсцы…

17 мая, 2024

У Магілёве пабудуюць падземны пераход на Пушкінскай. Схема руху транспарту будзе мудрагелістая

На ўсё лета і пачатак восені закрываецца Пушкінскі праспект у Магілёве – насупраць гандлёвага цэнтра…

17 мая, 2024