У Магілёве спыненая фабрыка, якая вырабляла дрэвава-стружачныя пліты, мэблю і дэталі да кляёнай драўніны для VMG Industry. Штат прадпрыемства быў 2000 чалавек.
Цяпер стала вядома аб спыненні будаўніцтва аналагічнага прадпрыемства ў Віцебску.
Генеральны дырэктар VMG Group Эгідюс Мокус заявіў у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву Baltic News Service аб спыненні ўсяго бізнесу ў Беларусі. Што будзе з актывамі прадпрыемства бізнесовец не сказаў. Пра прычыны такога кроку таксама.
Паводле яго працаўнікі на беларускіх пляцоўках VMG Group адпраўленыя ў прастой.
Сферы дзейнасці VMG ахопліваюць апрацоўку драўніны, упраўленне бізнесам, тэхнічнае абслугоўванне, лагістыку, развіццё прамысловай нерухомасці ў Літве, Беларусі і краінах Еўрапейскага звязу. Група аб’ядноўвае блізу двух дзясяткаў прадпрыемстваў.
VMG WoodArt была створана ў 2018 годзе разам са сваім партнёрам па праекце, шведскай групай гандлю мэбляй Ikea. Планавалася, што ў 2021 годзе на прадпрыемстве пачнецца вытворчасць дранкі і гранул, пазней – піламатэрыялаў і мэблі з масіву. VMG абвясціла ў беларускіх СМІ, што плануе інвеставаць у кампанію каля 80 мільёнаў і стварыць каля 600 працоўных месцаў.
Аб спыненні на «няпэўны час» фабрыкі вырабу вытворчасці мэблі Mebelain у Магілёве раней заявіла літоўская група SBA. На прадпрыемстве працавала больш за 800 чалавек. Віцэ-прэзідэнт групы Эгідзіус Валенцінавічус выказваў надзею, што «з часам сітуацыя вырашыцца ў станоўчым напрамку».
фота: lesprominform.ru
На водасховішчы пад Асіповічамі, каля вёскі Цяплухі адбылася аварыя на вадзе. Мясцовы жыхар катаў на…
На ведомственном сайте быховского райисполкома директором УКП “Быховский жилкомхоз” все еще числится задержанный по подозрению…
Купіць запчасткі да трактара “Беларус” зараз можна нават на маркетплэйсе Wildberries. Там іх размяшчае Бабруйскі…
Могилевский облсуд неожиданно вспомнил о том, когда была провозглашена независимость современной Беларуси. Подача информации о…
Маскоўскі тэатр "Собор" пакажа магілёўцам спектакль пра расійскага цара Пятра І, замоўчваючы пра яго зверствы…
Польша ввела санкции против Белорусской цементной компании (БЦК), в которую входят цементные заводы, расположенные в…