Тры крымінальныя гісторыі з жыцця Магілёўшчыны.
51-гадовая прадавачка адной з прадуктовых крам Магілёва ўгаварыла сваю 48-гадовую знаёмую ўзяць для яе крэдытаў. Нібыта ёй самой банк адмаўляе па прычыне маленькага заробка. Сума ўзятых крэдытаў у выніку дасягнула 3 600 рублёў. Як толькі прыйшла пара плаціць першую выплату ў банк, прадавачка перастала выходзіць на сувязь. Як высветлілася, усе грошы яна траціла на сябе. Жанчыне выстаўлена абвінавачванне ў прысабечванні чужых грошай падманным шляхам, – паведаміла прэс-служба абласнога УУС.
Заплечнік з мабільным тэлефонам і таварамі на 340 рублёў адна з наведвальніц гандлёвага цэнтру ў Магілёве пакінула ў камеры захавання, якую забыла заперці на ключ. Гэтым скарысталася 50-гадовая жыхарка абласнога цэнтру, якая выняла з заплечніка пару рэчаў, і забрала яго з астатнім змесцівам сабе – расказала сайту Mycity.by прадстаўніца Ленінскага РАУС Алена Сіманава. Жанчыну затрымалі.
Двух нелегальных перавозчыкаў металалому затрымалі ў Касцюковіцкім і Быхаўскім раёнах. Як піша прэс-служба УУС аблвыканкаму, груз без адпаведных суправаджальных дакументаў перавозілі непрацуючыя мясцовыя жыхары. Касцюковіцкі перавозчык меў у машыне больш за 5 тон чорнага металу. У Быхаўскага было канфіскавана дзве тоны.
Очередной злобный опус в адрес Польши выпустила в этот раз главная могилевская городская газета “Вестник…
Водители автобусов, подвозящих детей в сельские школы, пожаловались на постоянные переработки и бесплатные сверхурочные. Как…
У Магілёўскай і Гарадзенскай абласцях за апошнія дні 16 чалавек кантактавалі з жывёламі, хворымі на…
Журналистка сходила на рынок по улице Островского в Могилеве, чтобы выяснить, что предлагают продавцы и…
Крыніцы mogilev.media паведамляюць, што ў абласным цэнтры пачалася кампанія па запалохванні людзей, што карыстаюцца такімі…
У самым сэрцы гістарычнага Бабруйска знішчаюць будынак былога вучэбна-вытворчага камбіната, які знаходзіцца на вуліцы Маскоўскай,…