Навіны

Кнігі бабруйскага гісторыка Ігара Мельнікава прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”

Сам аўтар ужо шэсць месяцаў сядзіць у СІЗА. У час затрымання ён працаваў над кнігай пра міліцыянераў і чэкістаў.

Гісторык з Бабруйска Ігар Мельнікаў быў затрыманы ў студзені 2024 года. Доўгі час прычына яго затрымання не была вядомая, а нядаўна з’явілася інфармацыя, што 10 верасня яго пачнуць судзіць у Мінскім гарадскім судзе па ч. 1 арт. 361-4 КК – “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”.

23 жніўня суд Цэнтральнага раёна горада Мінска прыняў рашэнне аб уключэнні некалькіх кніг гісторыка ў спіс “экстрэмісцкіх” – піша Reform.news. Гэта наступныя выданні:

  • Нічыпарук П.К., Мельнікаў I. B. Адысея палешука / Павел Нічыпарук, Ігар Мельнікаў. — Мінск: «Альфа-кніга», 2017. — 328 с.;
  • Мельнікаў, I. B. Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919-1920 гадах / Ігар Мельнікаў — Мінск: «Альфа-кніга», 2018. — 224 с.;
  • Мельнiкаў, I.B. На «мяжы цывілізацый». Старонкі гісторыі даваеннага савецка-польскага кардона ў Беларусі / Ігар Мельнiкаў. — Мінск: «Альфа-кніга», 2020. — 352 с.

Ігар Мельнікаў займаецца вывучэннем гісторыі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы ў міжваенны час, а таксама ваеннай гісторыяй. У той час, калі адбылося яго затрыманне, ён працаваў над кнігай «Прыступіць да ліквідацыі». 

Па словах гісторыка, яна мусіла распавядаць пра «гісторыю барацьбы савецкіх міліцыянераў і чэкістаў супраць былых нацысцкіх памагатых і калабарацыяністаў… [і ўтрымліваць] унікальныя факты пра здраднікаў з батальёна «Дальвіц», паліцыяў і іншых памагатых нацыстаў, якія не давалі вярнуць мірнае жыццё ў БССР».

Фота з сацыяльных сетак Ігара Мельнікава.

Апошнія навіны

Пачалася рэстаўрацыя фасадаў былой гасцініцы “Брыстоль” у Магілёве

Пачаўся капітальны рамонт галоўнага корпуса Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Пра аварыйны стан некаторых элементаў яго…

16 верасня, 2024

Дызайнерка стварыла арыгінальную кніжку-пуцевадзіцель па Магілёве

Дызайнерка Злата Цітова з Чавус рыхтавала дыпломны праект, а атрымалася свежая, атмасферная кніжка-пуцевадзіцель па Магілёве.…

16 верасня, 2024

У Магілёве адкрываюць трэцюю чаргу дарогі-дублёра

Збіраліся назваць праспектам Адзінства, а назвалі праспектам 17 верасня. А што гэтая дата значыць для…

16 верасня, 2024

У наступную суботу ў Жылічах пройдзе “Вераснёўскі фэст”

Першы “Вераснёўскі фэст” прайшоў у палацы Булгакаў у Жылічах Кіраўскага раёна адразу пасля рэканструкцыі ў…

15 верасня, 2024

Круглосуточный шиномонтаж работает в Могилеве – а вы знали?

Оказывается, в Могилеве даже ночью можно починить пробитое колесо или сделать небольшой ремонт по ходовой…

13 верасня, 2024

Ахвярай смяротнай аварыі з матацыклістам у Магілёве аказаўся інспектар ДАІ

Пра смерць інспектара спецыяльнага ўзвода батальёна ДПС ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Мікіты Ісачкова паведаміла ведамасная…

13 верасня, 2024