Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці
Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.
Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. 31 мая 2022 году мэр Мікалаева заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай. Магілёў. media працягне сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.
Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расіян. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».
У ноч з 19 на 20 ліпеня расійскія войскі ўдарылі па паселішчам Мікалаеўскай вобласці.
У пасёлку Беразнегаватым дваіх чалавек дасталі жывымі з-пад завалаў. 8 тутэйшых дамоў пашкоджаныя, ці разбураныя наагул, паведамляе кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Віталій Кім.
Ад 18 ліпеня ў вынікі абстрэлаў расійскімі войскамі Мікалаеўскай вобласці параненыя 29 чалавек. Усе яны шпіталізаваныя.
Паводле старшыні абласнога савету Ганны Замазеевай у больніцах вобласці з раненнямі перабывае 329 чалавек, яшчэ 94 – атрымліваюць дапамогу амбулаторна.
Ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Ўкраіну ў Мікалаеве з 480 тысяч жыхароў засталося каля 230 тысяч жыхароў.
Большасць – пенсіянеры, якія кажуць, што «не ведаюць, куды ісці, і баяцца пераменаў», лічыць мэр гораду Аляксандр Сянкевіч.
«Гэтыя лічбы пацвярджаюцца і колькасцю вывезенага смецця, і колькасцю, скажам так, спажытай вады, і дадзенымі мабільных аператараў», – падае словы Сянковіча выданне lb.ua.
Кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Кім паабяцаў 100 долараў тым, хто зможа выкрыць карэктыроўцаў агню.
Ён лічыць, што ў горадзе ёсць людзі, якія перадаюць расійскм вайскоўцам каардынаты, куды страляць.
Чыноўнік не выключае, што Мікалаеў можа быць зачынены на некалькі дзён для пошуку калабарантаў.
«Ёсць тыя, хто даўно мае якуюсьці ідэю. Ёсць людзі, якія альбо ўпадаюць у роспач, альбо не думаюць пра наступствы таго, што робяць. Гэта адзінкавыя выпадкі, але кожны такі выпадак прыводзіць да патэнцыйных ахвяр. Мы хочам спыніць гэта на корані », – кажа Віталій Кім.
Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгале, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.
Рыжская дзіцячая акадэмія радыё і тэлебачання «Academy KidsTV», выхаванцы якой на «Славянскім базары» бралі інтэрв’ю ў Лукашэнкі, не мела дазволу на ажыццяўленне праграмаў адукацыі па інтарэсах, а адпаведна арганізацыя дзейнічае незаконна.
Надзорныя структуры запатрабавалі ў арганізацыі тлумачэнні наконт ейнай дзейнасці, піша выданне Press.
Паводле латвійскіх законаў за навучанне без ліцэнзавання прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць.
Удзел «Academy KidsTV» у «Славянскім базары» Міністэрствам замежных справаў быў расцэнены, як ««адкрытае ігнараванне рэкамендацый у пытаннях бяспекі перамяшчэння і ўдзелу ў інфармацыйнай вайне».
Дзіцячая арганізацыя сама звязвалася з прадстаўніцтвам Лукашэнкі, каб дазволілі яе выхаванцам зрабіць з ім інтэрвʼю. Іх прыезд на фестываль актыўна асвятлялі праўладныя медыі.
У Даўгаўпілсе аспрэчваюць легітымнасць закона аб зносе помнікаў.
Мясцовае самакіраванне звярнулася ў Канстытуцыйны суд з заяваю аб тым, што закон, які прадугледжвае знос абʼектаў, якія ўслаўляюць савецкі і нацысцкі рэжымы не адпавядае дзейным у Латвіі юрыдычным нормам, піша выданне LSM.LV.
14 ліпеня ўрад прадставіў спіс з 69 абʼектаў, якіх трэба дэмантаваць, 22 з іх знаходзяцца ў Латгаліі. У Даўгаўпілсе такіх два.
«У Даўгаўпілсе помнікаў, прысвечаных рэжымам няма. У Даўгаўпілсе ёсць помнікі, якія прысвечаны людзям, якія змагаліся супраць нацызму. Акрамя таго помнікі, прысвечаныя рэжымам, былі дэмантаваныя ў 1992 годзе», – настойвае мэр гораду Андрэй Элксніньш.
Паводле яго гарадская дума таксама не згодная браць палову выдаткаў на дэмантаж помнікаў.
У Даўгаўпілсе на дэмантаж мемарыялу воінам Чырвонай арміі і помніка салдатам 360-й стралковай дывізіі Чырвонай арміі плануецца выдаткаваць 300 000 еўра.
Муніцыпалітэт павінен знесці гэтыя помнікі да 15 лістапада, нягледзячы на тое, што Даўгаўпілская дума вырашыла звярнуцца ў Канстытуцыйны суд, каб аспрэчыць закон «Аб забароне экспанавання абʼектаў, якія ўслаўляюць савецкі і нацысцкі рэжымы, і іх дэмантажы на тэрыторыі Латвійскай рэспублікі», піша выданне Delfi.
8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.
У Літве не змаўкаюць размовы аб паездцы спявачкі Біруце Петрыкітэ ў Беларусь на фестываль « Славянскі базар».
Выказаўся на гэты конт і міністр культуры Сіманас Кайрыс. На яго погляд ведамства не мусіць быць цэнзар і вызначаць каму куды ездзіць, разам з тым ён адзначыў, што напрыклад Бірутэ Петрыкітэ паказвае: «машына прапаганды дзейнічае», піша выданне Delfi.
«Прамой шкоды няма. Мы гаворым пра асобныя выпадкі, але бяда ў тым, што іх бярэ на ўзбраенне варожая прапаганда, і паказвае гэта, як вялікую падзею. Думаю, чым менш увагі мы будзем надаваць такім непаразуменням, тым будзе прасцей. У адваротным выпадку мы трапім у мясарубку прапаганды”, – лічыць міністр.
Бірутэ Петрыкітэ была суддзёй дзіцячага конкурсу і ўручала ўзнагароды на «Славянскім базары».
Адказваючы на пытанне, чаму паехала, нягледзячы на вайну ва Ўкраіне, артыстка адзначыла, што ёй падабаецца фестываль, а Беларусь – радзіма яе мужа.
«Што мне рабіць? Развадзіцца з мужам? Ці ёсць такі закон», – указвала яна.
Петрыкітэ да вайны ставіцца адмоўна, але лічыць, што музыка з вайной не звязана.
Кіроўца маршруткі "Горкі-Орша" аказаўся п'яным за рулём і з пасажырамі. 37-гадовага мужчыну спыніў патруль ДАІ…
Пять лет назад похожая борьба с правонарушениями среди подростков в Быхове привела к самоубийству. На…
Житель Краснополья по достоинству оценил личность Лукашенко, используя ненормативную лексику. Однако, некоторые не любят, когда…
Сёння стала вядома, што Лукашэнка правёў шэраг кадравых прызначэнняў на важныя дзяржаўныя пасады. Так, новым…
Без грошай у кішэні, але з жаданнем выпіць і закусіць, 24-гадовы жыхар Шклова прыехаў у…
Кажется, дальше расти уже некуда – по мнению «аналитиков» информационно-пропагандистского портала «Могилевские ведомости» торговля и…