Навіны

Калі рыба – маўчыць, а Міністэрства – плануе

У краіне, дзе нават у тралейбусе можна пачуць пра кліматычныя нормы, апошнім інфармацыйным выбухам стала цішыня вакол вады. Міністэрства прыродных рэсурсаў без лішняга шуму апублікавала пастанову, якой забараняе аматарскую рыбалку ў дзясятках участкаў па ўсёй Беларусі. Дакумент з’явіўся на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале – і так ціха, як быццам бы гаворка ішла не пра масавае абмежаванне вольнага адпачынку, а пра нейкую дробную тэхнічную карэкціроўку. А між тым – вуду прыйдзецца скласці. Можа, і надоўга.

Па ўсёй Беларусі ўведзены масавыя абмежаванні на аматарскую рыбалку. Цэлыя ўчасткі рэк і каналаў, раней даступныя для спакойнага адпачынку з вудай, цяпер трапілі пад забарону. Аргументы – ахова водных рэсурсаў і бяспека. Аднак з практычнага боку гэтыя меры выглядаюць як чарговая лабірынтная схема, з якой павінны разбірацца тыя, хто хацеў проста палавіць карася ў выхадны.

Я часта казаў, што рыбалка – гэта не спорт, а філасофія. У мяне нават ёсць сябра Валодзя, які на лаўцы каля Дняпра сядзіць з вудай. Ён называе гэта «дзіцячым спакоем», а я – «ўцёкамі ад навін». Але вось і навіны дагналі нават Валодзю: рыбачыць цяпер нельга. Прынамсі, не там і не так, як раней.

Гэта адчуваецца, як калі б у бібліятэцы забаранілі чытаць уголас – тэхнічна правільна, але штосьці ламаецца ў сэнсе.

Забаранілі рыбачыць на Дняпры ад завода “Кірава” ў Магілёве і да самага вусця Дзебры. Але, з улікам таго, што завод апошнім часам больш дыміць, чым вырабляе, можна меркаваць, што рыба адтуль і так ужо эмігравала. Але забарона – гэта ж пра прынцып.

Праўда, прынцып незразумелы. Тое, што ў нас нельга – зразумела, а вось чаму – ужо не. Пагатоў, што спіс забароненых участкаў выглядае як маршруты квесту: знайдзі вусце безымяннага ручая, вымерай 1700 метраў уніз, пасварыся з GPS – і вуаля, не рыбачыць. Падобна да гульні, дзе галоўны прыз – штраф ад інспектара з пранізлівым позіркам.

Асабліва мне падабаецца, што ў Полацку забарона дзейнічае круглы год — з 9 чэрвеня па 8 чэрвеня. Гэта нават не цырк, гэта літаратурны прыём! Паэтычны кругазварот забароны.

А вось у Аўгустоўскім канале рыбачыць можна толькі між шлюзам і бетонным прычалам «Дмісевічы» ў перыяд з 15 кастрычніка па 15 красавіка. Гэта не даты — гэта нейкі каляндар для сакральнага рыбацтва. Я ўжо ўяўляю, як у Instagram з’яўляюцца пасты: «Сёння адкрыўся сезон, 50 метраў ад шлюза — поспеху мне і маім чатыром вусатым трафеям!»

Што з усяго гэтага вынікае? Ды тое, што дзяржава вырашыла абараніць прыроду ад нас, хоць часам здаецца, што гэта прырода мусіла б абараняцца ад самога дзяржаўнага клопату. Як той сом, што жыве дзесьці ў Келбаскай затоцы, і цяпер, напэўна, думае, што людзі зніклі. А людзі – проста вымушаныя сядзець на беразе без вуды. Глядзець у ваду. Слухаць сябе.

Можа, гэта і ёсць сапраўдны эка-курс. Толькі вось рыба ўжо маўчыць, а я ўжо не магу.

Якуб Ясінскі

Фота ілюстрацыйнае

Апошнія навіны

Польша не дает покоя могилевским пропагандистам

Очередной злобный опус в адрес Польши выпустила в этот раз главная могилевская городская газета “Вестник…

21 ліпеня, 2025

На Могилевщине нарушались трудовые права водителей школьных автобусов

Водители автобусов, подвозящих детей в сельские школы, пожаловались на постоянные переработки и бесплатные сверхурочные.  Как…

21 ліпеня, 2025

У Магілёўскай вобласці маса людзей кантактавала з адной шаленай жывёлінай

У Магілёўскай і Гарадзенскай абласцях за апошнія дні 16 чалавек кантактавалі з жывёламі, хворымі на…

21 ліпеня, 2025

Что купить для варенья на рынке в Могилеве и по какой цене

Журналистка сходила на рынок по улице Островского в Могилеве, чтобы выяснить, что предлагают продавцы и…

21 ліпеня, 2025

Гарадскія паблікі “Могилев Онлайн” і “Могилев Главное” трапілі пад забарону?

Крыніцы mogilev.media паведамляюць, што ў абласным цэнтры пачалася кампанія па запалохванні людзей, што карыстаюцца такімі…

21 ліпеня, 2025

У Бабруйску зносяць стары будынак з парушэннем закона

У самым сэрцы гістарычнага Бабруйска знішчаюць будынак былога вучэбна-вытворчага камбіната, які знаходзіцца на вуліцы Маскоўскай,…

21 ліпеня, 2025