Ведамства Ірыны Петрусевіч, рэдакцыя найбуйнейшага прапагандысцкага рэсурса нашага рэгіёна – “Магілёўскіх ведамасцяў” – перажывае кадравы голад. Да супрацоўніцтва з газетай запрашаюць з дзясятак спецыялістаў:
– першага намесніка дырэктара;
– вядучага спецыяліста аддзела інфармацыйнага маніторынгу і аналітыкі;
– спецыяліста па сувязях з грамадскасцю;
– журналістаў;
– карэктара;
– мастака – дызайнера камп’ютарнай графікі;
– рэдактараў тэхнічных (вёрстка газет і кніг).
Відавочна, што ў Магілёве і вобласці адчуваецца дэфіцыт людзей, якія б адначасова мелі дастаткова інтэлектуальных здольнасцяў, каб лічыцца журналістамі, але пры гэтым не занадта шмат – каб пагадзіліся на супрацоўніцтва з адыёзнай рэдакцыяй прапагандысцкага рэсурса. Патэнцыйныя карэспандэнты цудоўна разумеюць – і прыклад з Ірынай Акуловіч тут як ніколі відавочны – як падобная пляма на біяграфіі можа паўплываць потым на ўсё іх жыццё.
Але, акрамя нежадання запэцкацца, уплываюць, канечне, і іншыя фактары. Скажам так, першы фактар – гэта прычына, па якой з выдання сышлі і ўжо ніколі не вернуцца выдатныя журналісты і спецыялісты, якія дзесяцігоддзямі фарміравалі салідную рэпутацыю газеты. Рэпутацыю, так лёгка абрынутую за некалькі год кіравання выданнем Ірынай Петрусевіч.
Іншыя фактары – гэта і агульны недахоп кваліфікаваных спецыялістаў у краіне, і проста здзеклівыя прапановы “Магілёўскіх ведамасцяў” па заробках патэнцыйным кандыдатам.
Акрамя сайта “Магілёўскіх ведамасцяў”, спіс вакансій публікуецца таксама на сервісе Службы занятасці. На пасадзе “Дырэктар – першы намеснік кіраўніка” суіскальніку прапануецца аклад у… 778 рублёў і 74 капейкі. Цікава, што стаўка “Вядучага спецыяліста аддзела інфармацыйнага маніторынгу і аналітыкі” ацэньваецца амаль што ў паўтары разы вышэй – у 1 142 рублі.
Для параўнання – больш чым першы намеснік галоўнага рэдактара “Магілёўскіх ведамасцей” у абласным цэнтры можа зарабляць, напрыклад, “Рабочы па комплексным абслугоўванні будынкаў” – ад 805 да 893 рублёў.
Спецыялісту па сувязях з грамадскасцю у рэдакцыі рэсурса прапануюць яшчэ менш – 626 рублёў на поўнай стаўцы.
Фота з адкрытых крыніц.
Выйшаў новы выпуск падкаста “Усход-Захад”, у якім яго вядучыя, краязнаўцы з Магілёва і Горадні Аляксей…
На Бабруйшчыну з’ехаліся майстры агню і гліны з розных куткоў свету. Сёння ў Бабруйску адкрываецца…
У Беларусі абмяркоўваецца магчымасць адмены аднаго з падаткаў, што выклікала шырокую дыскусію сярод прадпрымальнікаў і…
Прошедший ночью 10 июля ураган до сих пор остается кошмаром в памяти жителей Могилева. Подниколье…
Только через суд смог добиться увольнения главный инженер, которому надоело не вовремя получать зарплату. Как…
В Осиповичах молодые родители не могли поделить, кому кормить дочку и в итоге уронили ребенка.…