навіна дня

Экстрэмізм на экстрэмізме і экстрэмізмам паганяе

Сайты, соцсеткі mogilev.media зноўку прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі” – цяпер судом Ленінскага раёна і Міністэрствам інфармацыі.

Наш рэгіянальны паблік mogilev.media і яго сайт-люстэрка mogilev.news разам са старонкамі ў сацыяльных сетках Instagram, Facebook, VK і OK а таксама ў мэсенджары Telegram рашэннем суда Ленінскага раёна ад 22 снежня 2023 года былі прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі” – паведамляюць праваабаронцы. Следам за гэтым Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь уключыла ўсе названыя рэсурсы ў Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Прычым гэта адбылося пасля таго, як яшчэ 29 лістапада Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі абвясціў рэдакцыю партала ні мала ні многа, а цэлым “экстрэмісцкім фармаваннем”.

Ад рэдакцыі

Наш пастаянны, дый проста любы ўважлівы чытач, разгарнуўшы стужку навінаў на сайце mogilev.media пасля падобных навінаў скажа, напэўна, толькі адно: “За што?”. За публікацыю звычайных рэгіянальных навінаў? За сарказм? За беларускую мову? За ўвагу да сацыяльных тэмаў, якія і так хвалямі праходзяць праз безліч ідэнтычных гарадскіх паблікаў? За наяўнасць незалежнай аналітыкі? За рэдкі (але трапны) эксклюзіўны матэрыял? Напэўна, адказу на гэтае пытанне – “За што?” – у сучасных беларускіх умовах даўно не патрабуецца. І ўсё ж, пры ўсёй павазе да сваёй працы, мы з сорамам павінны прызнаць, што сваімі выракамі суд Ленінскага раёна горада Магілёва, Міністэрства інфармацыі і КДБ занадта высока ацанілі пасіянарны патэнцыял нашага гуманістычнага рэсурса. Можна было б прывесці ў прыклад штосьці накшталт крылатых фраз “crush a fly upon a wheel”, альбо пра гармат і вераб’ёў, але не будзем. Мы можам толькі канстатаваць, што сам факт гэтых абсурдных рашэнняў дэманструе дэвальвацыю пенітэнцыярных мер, што прымяняюцца ў сучасным беларускім грамадстве.

Кажучы па-простаму – нас элементарна прызначылі “экстрэмістамі”, не хвалюючыся пра падставы. І гэта грае не толькі супраць нас. Давайце паразважаем. Хто будзе наступным? Сайт з кулінарнымі рэцэптамі? Суполка аматараў пляжнага валейбола? Дуэт чачотачнікаў? Толькі не здзіўляйцся гэтым адвольным прыкладам – “экстрэмістамі” ў нас ужо даўным даўно лічацца спартыўнае выданне, экалагічныя ініцыятывы, таварыства роднай мовы, старонкі паэтаў і гісторыкаў, і так далей, далей, далей. Прызвычаіўшыся да падобных тэатральных жэстаў, беларускае грамадства абрасло тоўстай скурай ва ўспрыняцці як рэпрэсій, так і свайго жыцця ў іх умовах. Ці перастануць людзі чытаць навіны? Не. Ці перастануць яны прагнуць незалежнай інфармацыі? Не. Ці пачнуць яны давяраць толькі афіцыйным крыніцам? Не. Ці спыняць яны сваю звычайную гуманітарную актыўнасць? Не. Але яны дакладна павысяць свае карыстальніцкія навыкі рабіць гэта бяспечна. Да чаго і мы горача заклікаем.

Некалькі словаў пра бліжэйшыя перспектывы. Ужо ад заўтра мы вяртаемся ў інфармацыйны парадак дня Магілёўскага рэгіёна. Будзем па-ранейшаму – сачыць, выяўляць, іранізаваць і заклікаем нашых чытачоў заставацца пільнымі, асцярожнымі і адкрытымі да новых фарматаў. Жыве Магілёўшчына!

Апошнія навіны

На Магілёўшчыну прывезлі дзяцей з “ДНР”, іх суправаджае чыноўніца пад санкцыямі

Пра незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей на санаторнае лячэнне ў наш рэгіён паведамляюць “Магілёўскія ведамасці”. Ахвяры…

12 мая, 2024

Чатыры чалавекі загінулі на пажары ў Мсціславе

Дзве сям'і сталі ахвярамі пажару ў прыватным доме па вуліцы Энгельса ў Мсціславе. Мужчына 1957…

12 мая, 2024

Дзеля любімага занятку бабруйскі наркаман кінуў працу, але бізнэс працягваўся толькі дзесяць дзён

Бабруйскі наркакантроль затрымаў мясцовага 31-гадовага жыхара, які працаваў закладчыкам. За дзесяць дзён да гэтага мужчына…

11 мая, 2024

Як выраслі кошты з пачатку года ў Беларусі – у лідарах гародніна

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў справаздачу па росце коштаў на спажывецкім рынку ў краіне за…

11 мая, 2024

У Магілёве таксіст збіў хлопчыка, які выбег на дарогу з-за аўтобуса

На Тагільскім завулку ў Магілёве вечарам 10 траўня кіроўца аўтамабіля Nissan не змог адрэагаваць на…

11 мая, 2024

Дызайн вайсковай часткі пад Асіповічамі ўсё больш нагадвае сховішча ядзернай зброі – The New York Times

Выданне The New York Times апублікавала новыя матэрыялы пра вайсковую частку пад Асіповічамі, якая можа…

11 мая, 2024