Зімняя паводка – падобная той, што склалася на Магілёўшчыне – можа выклікаць непрыемныя наступствы для чалавека. У такі час павялічваецца каламутнасць вады не толькі ў вадаёмах, але і ў крыніцах нецэнтралізаванага пітнога водазабеспячэння, адбываецца масавае забруджванне вады ў студнях, крыніцах, дробных свідравінах – расказала памочнік урача-гігіеніста Наталля Лаўрэнава выданню “Веснік Чэрыкаўшчыны”.
Ваду забруджваюць бруд і гной з ферм, ачышчальных збудаванняў, са сметнікаў, з гаспадарчых двароў і туалетаў. А таксама ў верхавыя грунтавыя воды паступаюць сцёкі з палёў, з прысядзібных участкаў, якія змяшчаюць як хімічныя элементы, якія ўваходзяць у склад мінеральных угнаенняў, так і арганічныя забруджванні (той жа гной, змесціва выграбных ям).
Фільтраванне праз глебу з ападкамі такіх забруджванняў прыводзіць да пагаршэння якасці пітной вады па органалептычных (мутнасць, пах, прысмак), мікрабіялагічных і па санітарна-хімічных паказчыках (па нітратах), што ў сваю чаргу ўплывае на здароўе чалавека.
Фота ілюстрацыйнае
Житель поселка Станция Белынковичи потерялся в лесу, но сумел найти дорогу обратно. Позавчера пенсионер поселка…
В то время как Беларусь, с помощью межпланетных туристок бороздит космическое пространство, создает свой ноутбук…
Сёння праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітзняволенымі яшчэ 20 чалавек. Сярод іх магілёвец Віталь Чавусаў. Акрамя…
В этом году БГСХА стала одним из двух вузов Беларуси, где вынуждены объявить дополнительный набор…
Па рашэнні пракуратуры Магілёўскай вобласці ў Беларусі заблакавалі сайты праваабарончых праектаў "Праваабаронцы супраць катаванняў" і…
Строящийся на гранты ЕС объект в Быховском районе кормит не только сотрудников, но и массу…