Палітыка і грамадства

“Ядзерная” аптэчка – ці можна яе набыць, як і за сколькі можна сабраць у Магілёве

Мы ні на што не намякаем, але прапануем узгадаць, што прафілактычныя мерапрыемствы з’яўляюцца важнай часткай абароны насельніцтва. Магілёўшчына мае трагічны вопыт сутыкнення з ядзерным забруджваннем у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Своечасовае інфармаванне і правядзенне ахоўных мерапрыемстваў маглі б значна знізіць шкоду, якая была нанесеная насельніцтву нашага рэгіёна і дагэтуль адгукаецца не толькі ў памяці, але і ў асабістым жыцці многіх жыхароў вобласці.  У выпадку, калі вы адчуваеце трывогу ад актуальных падзей у свеце, мае сэнс паклапаціцца пра мінімальныя сродкі аховы здароўя, якія дапамогуць знізіць рызыкі для жыцця і здароўя чалавека.


УВАГА! Просім разглядаць гэты матэрыял не як інструкцыю, а як інфармацыю для азнаямлення. І канечне, не рэкамендуем паддавацца панічным настроям і крый божа – прымяняць указаныя ў матэрыяле сродкі без катэгарычнай неабходнасці!


Спецыялізаваную аптэчку набыць складана, але рэальна

На выпадак атамнай вайны і масавага радыёактыўнага забруджвання ў савецкія часы была распрацаваная аптэчка, вядомая як “АІ-2”, альбо “Аптэчка індывідуальная №2”. Вельмі зручна было тое, што лекі ў ёй не былі падпісаныя, а ўтрымліваліся ў флаконах, на якіх назвы былі выбітыя выпуклымі літарамі, каб можна было разглядзець у цемры альбо пры пашкоджанні зроку.

Аптэчка “АІ-2” цяпер – гэта музейны экспанат і яна не прадаецца ў гандлёвых сетках. Экстраныя службы Беларусі, дзейнасць якіх можа быць звязаная з надзвычайнымі выпадкамі, выкарыстоўваюць аптэчку расійскай вытворчасці “АІ-4”. Яна амаль што паўтарае набор лекаў з “АІ-2”, толькі выкарыстоўвае сучасныя аналагі. Ёсць у “АІ-4” і новы прэпарат, які значна павышае эфектыўнасць пры прымяненні ў надзвычайных сітуацыях. Гэта антыдот ад угарнага газу (CO). Ён найбольш запатрабаваны для побытавага прымянення аптэчкі, паколькі найбольшую колькасць надзвычайных сітуацый складаюць пажары.

Набыць “АІ-4” даволі складана. Яна адсутнічае ў аптэках Магілёва. У Беларусі яе можна сустрэць толькі ў спецыялізаваных маркетах. Яе прадаюць оптавымі партыямі для прадпрыемстваў, якія маюць у сваім штаце супрацоўнікаў, звязаных з працай у экстрэмальных умовах. Таксама можна паспрабаваць замовіць яе ў інтэрнэт-крамах. На расійскіх сайтах можна знайсці прапановы па коштах, эквівалентных 50-85 беларускім рублям.

Сваімі рукамі

Такім чынам, набыць спецыялізаваную аптэчку на выпадак атамнай катастрофы няпроста. Але можна сабраць мінімальна неабходны набор прэпаратаў і сродкаў самому – з тых лекаў, якія знаходзяцца ў вольным продажы.

Першы прэпарат, які пажадана ўключыць у сваю экстраную аптэчку на выпадак радыёактыўнага забруджвання, гэта калія ёдыд. Такія лекі без абмежаванняў прадаюцца ў аптэках Магілёўшчыны ў самых розных дазіроўках. Прыблізныя кошты: 5 – 9  рублёў за таблеткі ў 0,1 міліграма і 9 – 15 рублёў за таблеткі ў 0,2 міліграмы. Ёдыд калія – гэта вельмі важны кампанент для абароны ад радыяцыі. Падчас атамнага выбуху альбо катастрофы на атамных аб’ектах накшталт Чарнобыльскай, утвараюцца радыёактыўныя ізатопы ёду. Яны распаўсюджваюцца ў паветры і трапляюць у арганізм чалавека праз скуру. Гэта звязана з тым, што ў норме ў чалавека існуе пэўны дэфіцыт ёду. Пагэтаму арганізм імкнецца папоўніць недахоп усімі дасягальнымі сродкамі, у тым ліку цераз скуру. Калі забяспечыць яго ёдам пры дапамозе дадзенага прэпарата загадзя, рызыка заражэння істотна зніжаецца.

Другі прэпарат, які варта прадугледзець, гэта процірвотныя, антыгістамінныя лекі. Спецыялісты ў першую чаргу рэкамендуюць прэпараты з утрыманнем андансетрона – напрыклад, расійскі “Латран”. Аднак, гэты сродак прадаецца толькі па рэцэпце. Зразумела, што Магілёў.media не мае права рэкамендаваць падобны набытак без рэкамендацыі дактароў. 

Процірвотныя сродкі без рэцэпта нескладана, аднак, знайсці ў аптэках Магілёўшчыны. Гэта могуць быць сродкі ад марской хваробы кшталту харвацкай “Драміна”. “Драміна” свабодна прадаецца па кошце ад пяці з паловай рублёў за пачак.

Астатнія прэпараты ў трывожную аптэчку могуць складаць звычайны набор сродкаў для лекавання ран, парэзаў і апёкаў – звычайны ёд для апрацоўкі скуры, лейкапластыры, бінты, жгуты і гэтак далей. Усе гэтыя сродкі па змоўчанні ўтрымліваюцца ў звычайных аптэчках, напрыклад, у аўтамабільных. 

Алгарытм збірання “атамнай” аптэчкі, такім чынам, можа пачынацца з падрыхтоўкі альбо набыцця стандартнай аптэчкі, з дабаўленнем у яе спецыялізаваных прэпаратаў – ёдыда калія, процірвотных сродкаў. Стандартная аптэчка вольна прадаецца ў фармацэўтычных установах па кошце ў межах 20 – 60 рублёў.

Радыёпратэктары

Але сапраўдная аптэчка на выпадак радыёактыўнага забруджвання ўтрымлівае яшчэ адну катэгорыю прэпаратаў, якія варта мець на ўвазе. 

Гэта радыёпратэктары. Такія рэчывы рознымі шляхамі ствараюць часовую тканевую гіпаксію – паніжэнне ўтрымання кіслароду. Лакальнае зніжэнне канцэнтрацыі вольнага кіслароду ў тканінах змяншае магчымасць паражэння радыёактыўнымі элементамі ў выпадку, калі чалавек трапляе ў забруджаную зону. 

Такі набор прэпаратаў утрымліваецца ў той самай спецыялізаванай аптэчцы “АІ-4”, але таксама выкарыстоўваецца паасобна. Табельным радыёпратэктарам, які прымяняецца ў войску, з’яўляецца прэпарат РС-1, альбо цыстамін. Яго прымяненне прадугледжваецца ў выпадку, калі чалавек рызыкуе патрапіць у зону радыёактыўнага забруджвання. Прычым прымяняецца толькі загадзя – пасля апраменьвання ніякага эфекту выкарыстанне прэпарату ўжо не дае.

Сродкі з катэгорыі радыёпратэктараў немагчыма сустрэць у вольным продажы на Магілёўшчыне. Яны выкарыстоўваюцца толькі спецыялізаванымі службамі і арганізацыямі. 

Апошнія навіны

Магілёўскае упраўленне капітальнага будаўніцтва злавілі на маніпуляцыях пры закупках

Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…

22 кастрычніка, 2024

Магия черная и белая – как депутат Дьяченко принимал граждан в Осиповичах

Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…

22 кастрычніка, 2024

Два пенсіянеры за адзін дзень загінулі на пажарах у Клічаўскім раёне

Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…

22 кастрычніка, 2024

В Могилеве заработала партийная школа, где готовят фальсификаторов выборов

Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…

21 кастрычніка, 2024

У “цёплай і душэўнай абстаноўцы”, але з пустымі кубкамі віншавалі ў Горках з Днём маці

Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…

15 кастрычніка, 2024

У Магілёве апячаталі кватэру былой палітзняволенай Анастасіі Булыбенка

Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…

14 кастрычніка, 2024