Навіны

Гэты дзень у гісторыі: 7 мая

7 мая – Дзень супрацоўнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. 7 мая 1895 г. рускі вучоны А. Папоў прадэманстраваў вынаходніцтва – радыё. Але яшчэ ў 1890 г. беларусі вучоны Я. Наркевіч-Ёдка (1848-1905) выкарыстоўваў уласны радыёпрыёмнік для рэгістрацыі навальнічных разрадаў. Дасягненні Я. Наркевіча па радыёпрыёму ўхвалены ў 1898 г. Французскім фізічным таварыствам. Сусветны дзень радыё адзначаецца 13 лютага.

7 мая –  Свята абраза Маці Божай Жыровіцкай. Абраз знойдзены пастушком у 1470 г. Знаходзіцца ў Жыровіцкім Свята-Успенскім мужчынскім манастыры.

7 мая 1765 года кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі заснаваў ордэн Святога Станіслава. 1815 г. расійскі цар Аляксандар І захаваў ордэн для узнагароды ўраджэнцаў былой Рэчы Паспалітай. Ордэнскае свята адзначалася 8 траўня. Ліквідаваны бальшавікамі ў 1917 г.

7 мая 1794 года выдадзены Паланецкі ўнівэрсал, які абвесціў сялян асабіста вольнымі.

7 мая 1794 года пад Палянамі адбылася бітва паміж паўстанцамі Якуба Ясінскага і расійскімі войскамі. Праз 4 дні, 11 траўня, Т. Касцюшка надаў Ясінскаму званне генерал-лейтэнанта.

7 мая 1861 года памёр ураджэнец Амсціслава Сцяпан Кутарга (1805–1861), геолог, прыродазнавец, картограф, падарожнік, стваральнік і першы старшыня Пецярбургскага мінералагічнага таварыства, прафесар Санкт–Пецярбургскага ўніверсітэта, першы ў Расіі дарвініст і папулярызатар дарвінізму.

7 мая 1936 года ў СССР зацверджана Палажэнне аб ордэнах: Чырвонага Сцяга, Леніна, Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Знак Пашаны.

7 мая 1945 года войскі 1-га Беларускага фронта выйшлі на р. Эльбу.

7 мая 1954 года ўрады ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі адмовіліся прыняць СССР у члены НАТА.

7 мая 1980 года Першы сакратар ЦК КПБ П. Машэраў уручыў Магілёву ордэн Айчыннай вайны I ступені.

7 мая 1980 года памёр ураджэнец в. Баева Горацкага павета (цяпер Дубровенскі раён), выпускнік Магілёўскага педінстытута пісьменнік Мікола Гарулёў (1919-1980).

7 мая 1985 года Савет Міністраў СССР прыняў пастанову “Аб мерах па пераадольванню п’янства і алкогалізму, барацьбе з самагонаварэннем”. Моднымі сталі “безалкагольныя” вяселлі, дні нараджэння.

7 мая 1997 года адбылося адкрыццё у скверы па вул. Лазарэнкі мемарыяльнага знака падпольшчыкам Магілёва.

7 мая 1999 года бясследна знік палітык, апазіцыйны дзеяч, экс-міністр МУС генерал Юры Захаранка (н. 1952).

7 мая 2005 года ў мікрараёне Казіміраўка г. Магілёва адкрыты помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

7 мая 2011 года памерла Ядвіга Раманоўская (1920-2011), беларускі арганізатар музэйнай справы, захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Янкі Купалы.

7 мая 2022 года ў архікафедральным касцёле Мінска, пл. Свабоды, 9, з 10.00 да 12.00 праходзіць развітанне з першым кіраўніком незалежнай Беларусі, доктарам навук, прафесарам, член-карэспандэнтам Станіславам Шушкевічам, які памёр 4 мая 2022 г.

7 мая 2022 года ў в. Гаі Магілёўскага раёна да помніка батальёну міліцыі прыбыў рэспубліканскі міліцэйскі аўтапрабег “У імя Перамогі”.

 

Апошнія навіны

Альтэрнатыўная ноч музеяў – завітайце ў магілёўскія дворыкі (шмат фота)

18 траўня адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. Прымеркавана да гэтай даты, музеі ўсяго свету праводзяць адну…

18 мая, 2024

У Магілёве гарэў інтэрнат “Зеніта”, спрацаваў апавяшчальнік

17 траўня ў Магілёве адбыўся пажар у адным з пакояў інтэрната на вуліцы Кедравай. Там…

18 мая, 2024

Пад Бабруйскам зноў будуць шукаць метэарыт – самы яркі за гісторыю назіранняў

Першая экспедыцыя супрацоўнікаў Мінскага планетарыя завяршылася няўдала. Навукоўцы прайшлі 45 кіламетраў, пошукі працягваліся пяць дзён,…

18 мая, 2024

Смяротны сінтэз – жыхарка Магілёва памерла ад атручэння незамярзайкай

Канцэнтрацыя этыленгліколю ў арганізме аказалася ў два разы вышэйшай за смяротную дозу.  Пра гібель 50-гадовай…

17 мая, 2024

На Магілёўшчыне шукаюць родных Паўла Усава

Касцюковіцкая раённая газета абвясціла пошук родных старшага лейтэнанта Паўла Андрэевіча Усава, што нарадзіўся ў вёсцы…

17 мая, 2024

У Магілёве пабудуюць падземны пераход на Пушкінскай. Схема руху транспарту будзе мудрагелістая

На ўсё лета і пачатак восені закрываецца Пушкінскі праспект у Магілёве – насупраць гандлёвага цэнтра…

17 мая, 2024