6 красавіка – Сусветны дзень мультфільмаў. Магілёў з 1998 г. з’яўляецца сталіцай анімацыйных фільмаў, праводзіць міжнародны фестываль “Анімаёўка”. “Бацькі” фэсту – рэжысёр-аніматар “Беларусьфільм” Ігар Волчак і дырэктар “Магілёўкінавідэапракат” Андрэй Бычкоў.
6 красавіка – Міжнародны дзень спорту на карысць развіцця і міру (з 2013).
6 красавіка Свята Мядзведзя Камаедзіца. Свята абуджэння прыроды, нараджэння новага лета. Лічылася, што мядзведзь прачынаецца на другі дзень пасля Камаедзіцы.
6 красавіка 1845 года Мікалай I зацвердзіў новыя расійскія гербы шэрагу местаў і мястэчак Беларусі замест скасаваных ранейшых часоў ВКЛ.
6 красавіка 1896 года — у Афінах адбылося ўрачыстае адкрыццё першых сучасных Алімпійскіх гульняў.
6 красавіка 1909 года амерыканец Роберт Піры ўпершыню пакарыў Паўночны полюс.
6 красавіка 1910 году нарадзіўся Барыс Кіт (1910-2018), беларуска-амерыканскі вучоны ў галіне астранаўтыкі, адзін з распрацоўшчыкаў ракетнага паліва для для касмічных караблёў “Апалон”, “Шатл”, дзяяч беларускай эміграцыі, прафесар Мэрылендскага і Гродзенскага ўніверсітэтаў, акадэмік шэрагу акадэмій. Імя Кіта замурована ў “капсулу часу” лепшых сусветных вучоных ў галіне касманаўтыкі ў сцяне амерыканскага Капітолія.
6 красавіка 1955 года пачаў выдавацца штотыднёвік “Голас Радзімы” (да 1960 – «За вяртанне на Радзіму»). Газета асвятляе жыццё беларускай эміграцыі. Да 1993 г. выдавалася «Бібліятэчка газеты «Голас Радзімы». Выдадзена больш за 150 кніг і брашур.
6 красавіка 2022 года ў 16:00 у выставачнай зале «Музей гісторыі Магілёва» адбудзецца адкрыццё выставы «Духоўная спадчына» (будзе дзейнічаць да 24 красавіка) – супольнага праекта Беларускага Саюза мастакоў, мастакоў Магілёўшчыны і музея гісторыі Магілёва. У экспазіцыі прадстаўлены: беларускія абразы XIX ст., рэлігійныя кнігі XYIII-XIX ст., нацельныя крыжы, абразкі, медальёны, жывапіс і графіка. Выстава працуе з 11 да 19 гадзін, панядзелак-аўторак – выходныя. Кошт білета: дарослы – 3 руб., дзіцячы – 1.50 руб.
6 красавіка 1664 года ў Магілёве здарыўся моцны пажар: загрэлі ратуша, царква са званіцай, гандлевыя лаўкі.
6 красавіка 1882 года магілёўскі купец Франц Лекерт атрымаў дазвол на пракладку тэлефоннай лініі ў Магілёве паміж сваёй канторай і піўзаводам у Маскоўскім прадмесці па вуліцы Шашэйнай.
6 красавіка (25 марта) 1886 года у Шлісельбургскай крэпасці памёр удзельнік замаху на Аляксандра III ураджэнец Магілёва Рыгор Ісаеў (1857-1886).
6 красавіка 1945 года званне Героя Савецкага Саюза ў другі раз нанадзена ўраджэнцу в. Вародзькаў Крычаўскага раёна Іосіфу Гусакоўскаму (1904-1995). У 1955 г. у яго гонар усталяваны бюст у Магілёве па вул. Першамайскай. Там жа размешчаны сквер Гусакоўскага.
фота з адкрытых крыніц
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…