16 красавіка 1113 года памёр тураўскі князь Святаполк ІІ (1050-1113) з роду Рурыкавічаў.
16 красавіка 1794 года Якуб Ясінскі ўзначаліў змаганне з расійскімі войскамі ў ВКЛ.
16 красавіка 1891 года нарадзіўся Язэп Варонка (1891-1952), першы старшыня Народнага сакратарыята БНР.
16 красавіка 1917 года Магілёўская арганізацыя РСДРП заявіла аб падтрымцы Часовага ўрада.
16 красавіка 1931 года зафіксаваны самы позні пачатак вясновага разводдзя на Дняпры ў Магілёве за ўвесь час гідралагічных назіранняў.
16 красавіка 1934 года ў СССР уведзена ганаровае званне Герой Савецкага Саюза. Героямі сталі 494 беларусы. Першымі Героямі сталі (31.12.1936) мінчук М. Сяліцкі і палачанін П. Купрыянаў. Першым Двойчы Героем у СССР стаў лётчык-беларус С. Грыцавец. Першымі ў Магілёўскай вобласці Героямі Савецкага Саюза сталі магілёўцы О. Шміт (1937), І. Нядзвецкі (1940). Двойчы Героямі сталі ўраджэнцы Крычаўскага раёна І. Гусакоўскі, Глускага – С. Шутаў, Горацкага – І. Якубоўскі.
16 красавіка 1935 года нарадзіўся пісьменнік і педагог Анатоль Клышка (1935-2021), аўтар “Буквара” (1969, перапрацоўка 1997), які выкарыстоўваўся ў школах да 2021/2022 нав. года.
16 красавіка 1940 года памёр Адам Багдановіч (1862-1940), этнограф, фальклярыст, мэмуарыст, бацька паэта Максіма Багдановіча.
16 красавіка 1945 года пачалася Берлінская наступальная аперацыя.
16 красавіка 1947 года амерыканец Бэрнард Барух увёў паняцце “Халодная вайна” для азначэння дачыненьняў паміж СССР і ЗША.
16 красавіка 1971 года нарадзілася Наталля Зверава, самая паспяховая беларуская тэнісістка часоў СССР.
16 красавіка 1985 года памёр Андрэй Мядзведзеў (1897-1985), глебазнавец, член-карэспандэнт АН БССР, акадэмік АСГН БССР. Працаваў прафесарам, загадчыкам кафедры, дэканам у Горацкай акадэміі, якую скончыў. У 1930-я гг. сумяшчальнік кафедры фізічнай геаграфіі Магілёўскага педінстытута.
У красавіку 1992 года выйшаў першы нумар сямейнага штомесячнага часопіса “Гаспадыня”. Мае наклад 80000 паасобнікаў, аб’ём 48 старонак.
16 красавіка 1999 года пачаў дзейнасць першы сотавы аператар стандарту GSM у Беларусі – “Мабільная лічбавая сувязь” (з 2019 – А1).
16 красавіка 2003 года адбылося падпісанне Афінскага трактату па далучэнні да ЕС новых членаў. У 2004 г. далучыліся Латвія, Літва, Польшча, Чэхія, Венгрыя, Славакія, Славенія, Эстонія, Кіпр, Мальта.
16 красавіка 2009 года ў магілёўскім СК “Алімпіец” адчынілася выстава-ярмарка прадукцыі прадпрыемстваў вобласці з мэтай пошуку новых партнераў і прыцягненя інвестыцый.
16 красавіка 2012 года адчыніўся новы корпус магілёўскага абласного онкадыспансера.
16 красавіка 2022 года праводзіцца Рэспубліканскі суботнік.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…