Навіны

Гэты дзень у гісторыі: 14 мая

14 мая –  Сусветны дзень справядлівага гандлю. Сусветны дзень пералётных птушак.

14 мая 1659 года маскоўскія ваяводы Змееў і Лабанаў-Растоўскі пачалі аблогу Быхаўскага замка.

14 мая 1673 года каралём і вялікім князем ВКЛ Міхалам Карыбутам Вішневецкім дадзены дазвол на будаўніцтва ў Магілёве за Дубравенкай, у раёне Папенкі, каменай Успенскай царквы.

14 мая 1795 года ўлады Расійскай імперыі скасавалі Магдэбурскае права для Менску.

14 мая 1814 года ў Полацку нарадзіўся Каэтан Касовіч (1814-1883), усходазнаўца, першы санскрытолаг у Расіі.

14 мая 1829 года  18–гарматны  брыг “Меркурый” на чале з ураджэнцам беларускага Дуброўна Аляксандрам Казарскім (1897–1833) уступіў у бой з турэцкімі караблямі, якія ўдзесяцёра пераўзыходзілі па моцы, і выйшаў пераможцам.

14 мая 1869 года нарадзіўся Янкель Кругер (1869-1940), беларускі жывапісец і педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў, настаўнік Міхаіла Кікоіна і Хаіма Суціна.

14 (26) мая 1885 года ў Мінску нарадзіўся Барыс Дабрынін (1885–1951), карстазнаўца, геамарфолаг, падарожнік, доктар геаграфічных навук, прафесар. Скончыў прагімназію Бабруйска, гімназію Гомеля.

14 мая 1885 года нарадзіўся Мікалай Крыленка (1885-1938), кіраўнік ліквідацыі Стаўкі ў Магілёве ў 1917 г. Рэспрэсаваны. У яго гонар у Магілёве названа вуліца, усталявана мемарыяльная шыльда.

14 мая 1899 года нарадзіўся Тодар Куніцкі (1899-1985), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, лекар, сузаснавальнік Беларускага Студэнцкага Саюзу ў Вільні і Беларускага Сялянскага Саюзу.

14 мая 1907 года нарадзіўся Язэп Жыновіч (1907-1974), музыка-цымбаліст, дырыжор, кампазытар, народны артыст БССР і СССР, прафесар.

14 мая 1918 года Рада БНР даручыла Раману Скірмунту фарміраванне новага ўраду БНР.

14 мая 1918 года Язэп Лёсік абраны старшынёй Рады БНР.

14-15 мая 1919 года ў Магілёве з агітцягніком “Кастрычніцкая рэвалюцыя” знаходзіўся старшыня УЦВК Міхаіл Калінін.

14 мая 1936 года асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі Аляксей Гурло (1894–1960), географ, эканаміст, першы дырэктар Інстытута народнай гаспадаркі, дарадца старшыні Магілёўскага аблвыканкама, дацэнт кафедры эканамічнай геаграфіі Магілёўскага педінстытута.

14 мая 1955 года ўтворана ваенная арганізацыя Варшаўскай Дамовы ў складзе Албаніі, Балгарыі, Венгрыі, ГДР, Польшчы, Румыніі, СССР, Чэхаславакіі. Скасавана ў 1991 г. Усе краіны, акрамя СССР, увайшлі ў НАТА (з былога СССР у НАТА Эстонія, Літва, Латвія).

14 мая 1973 года нарадзілася Наталі Касцюшка-Марызэ, францускі палітык, міністр, з беларускага роду Касцюшкаў.

14 мая 1993 года створаны эканамічны саюз СНД.

14 мая 1995 года ў Беларусі па ініцыятыве прэзідэнта А. Лукашэнкі прайшоў рэферэндум пра афіцыйныя сімвалы і наданне расійскай мове статусу дзяржаўнай.

14 мая 1996 года ў Магілёве пачаў сваю працу Першы Міжнародны плэнэр імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі.

14 мая 2011 года на 5 гадоў турмы асуджаны экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў.

14 мая 2015 года Беларусь далучылася да Балонскага працэсу. Выйшла ў 2022 г.

14 мая 2022 года ў Турыне адбудзецца фінал “Еўрабачання-2022”. Пачатак а 22:00 па мінскаму або 21:00 па сярэднееўрапейскаму часу. Украінцы – адны з фаварытаў.

 

Апошнія навіны

Альтэрнатыўная ноч музеяў – завітайце ў магілёўскія дворыкі (шмат фота)

18 траўня адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. Прымеркавана да гэтай даты, музеі ўсяго свету праводзяць адну…

18 мая, 2024

У Магілёве гарэў інтэрнат “Зеніта”, спрацаваў апавяшчальнік

17 траўня ў Магілёве адбыўся пажар у адным з пакояў інтэрната на вуліцы Кедравай. Там…

18 мая, 2024

Пад Бабруйскам зноў будуць шукаць метэарыт – самы яркі за гісторыю назіранняў

Першая экспедыцыя супрацоўнікаў Мінскага планетарыя завяршылася няўдала. Навукоўцы прайшлі 45 кіламетраў, пошукі працягваліся пяць дзён,…

18 мая, 2024

Смяротны сінтэз – жыхарка Магілёва памерла ад атручэння незамярзайкай

Канцэнтрацыя этыленгліколю ў арганізме аказалася ў два разы вышэйшай за смяротную дозу.  Пра гібель 50-гадовай…

17 мая, 2024

На Магілёўшчыне шукаюць родных Паўла Усава

Касцюковіцкая раённая газета абвясціла пошук родных старшага лейтэнанта Паўла Андрэевіча Усава, што нарадзіўся ў вёсцы…

17 мая, 2024

У Магілёве пабудуюць падземны пераход на Пушкінскай. Схема руху транспарту будзе мудрагелістая

На ўсё лета і пачатак восені закрываецца Пушкінскі праспект у Магілёве – насупраць гандлёвага цэнтра…

17 мая, 2024