Аб’яўленае Лукашэнкай запрашэнне 150 000 пакістанцаў працаваць у Беларусь выклікала відавочнае напружанне ў грамадстве, якое спрабуюць пагасіць прапагандысты і сілавікі.
Днямі Лукашэнка выказаўся, што наша краіна гатовая прыняць 100-150 тысяч работнікаў з Пакістана. У беларускім грамадстве гэта выклікала штосьці падобнае на шок – навіну з яўнай трывогай абмяркоўваюць у калектывах, паміж знаёмымі, дома. У адказ на гэтую рэакцыю, некаторыя прапагандысты пачалі дружна тушыць абурэнне беларусаў – заўважыла “Наша ніва”.
Так, Азаронак выказаўся на гэты конт, што сітуацыю разгойдваюць “беглыя”, якія нібыта масава закідваюць “нацыянальную нянавісць” дзяўчынкам-падлеткам. “Яны (дзяўчынкі-падлеткі) чамусьці ўсе думаюць, што іх цяпер згвалцяць. Яны чамусьці думаюць, што ў нас пачнуцца цяпер нейкія нормы шарыяту. І пачаліся, прабачце, ну не масавыя, але маштабныя праявы гэтага ў сацсетках” – прызнае Азаронак.
Іншы характэрны выпадак – у сацыяльных сетках завірусілася відэа з бойкай замежнікаў у Гомелі. Амаль што ігненнай рэакцыяй на гэта сталі каментарыі, маўляў – глядзіце, што робяць пакістанцы. “Прекратите делать преждевременные выводы!” – нервова адрэагаваў на гэта звязаны з сілавікамі тэлеграм-канал і патлумачыў, што бойку зладзілі студэнты-мараканцы. Двое з іх, нібыта, пабіліся з-за дзяўчыны, а пра трэцяга, які непрытомны ляжыць на асфальце, узгадаць забылі. Акрамя таго, сілавікі прыгразілі каментатарам, што да іх “ужо выехалі”.
Фота: скрыншот
Тему выживания молодых специалистов в общежитии ОАО «Могилевлифтмаш» снова рассмотрели. Теперь уже более масштабно. Подселение…
Белпочта в Костюковичском районе пытается идти в ногу со временем и заменить собой закрытые магазины…
Выйшаў новы выпуск падкаста “Усход-Захад”, у якім яго вядучыя, краязнаўцы з Магілёва і Горадні Аляксей…
На Бабруйшчыну з’ехаліся майстры агню і гліны з розных куткоў свету. Сёння ў Бабруйску адкрываецца…
У Беларусі абмяркоўваецца магчымасць адмены аднаго з падаткаў, што выклікала шырокую дыскусію сярод прадпрымальнікаў і…
Прошедший ночью 10 июля ураган до сих пор остается кошмаром в памяти жителей Могилева. Подниколье…