Гэтым разам у Бялыніцкім, Касцюковіцкім, Кіраўскім, Клічаўскім, Крычаўскім, Слаўгарадскім і іншых раёнах
Праверка ўтрымання жывёлы ў зімовы перыяд выявіла, як звычайна, шматлікія парушэнні і недахопы. У ранейшы час за непамытых, брудных кароў зляталі са сваіх пасадаў губернатары і міністры. Сёння ўсё інакш.
Як паведамілі “Навіны Бялынічаў”, Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці правёў кантрольныя мерапрыемствы па пытаннях зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы ў гаспадарках рэгіёну і ў прыватнасці ў Бялыніцкім раёне.
Выявілася, што кароў, як звычайна, недакормліваюць і парушаюць рацыён кармлення. У прыватнасці ў ААТ “Бялыніцкі райаграпрамтэхзаб” і “Бялынічы” выяўлена: “Неналежнае ўтрыманне цялят, недахопы пры іх выпойванні, кармленні і вадапаенні, падрыхтоўцы да зімы цялятнікаў”. Пры гэтым таксама ўстаноўлены факт незбалансаванага кармлення і паення дарослага пагалоўя буйной рагатай жывёлы.
Правяраючыя канстатавалі, што “нягледзячы на значнасць своечасовага выпойвання нованароджаным цялятам малодзіва для выпрацоўкі ў іх імунітэту, іх выпойванне ў начны час не арганізавана на фермах правераных гаспадарак.” Традыцыйна выяўлены і “абасраныя” (тэрмін афіцыйных паведамленняў дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі) каровы.
Праблема “абасраных” кароў настолькі важная, што рэйды супрацоўнікі Камітэта, Упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў і аблвыканкама праводзілі ў выходныя дні альбо начны час. Чыноўнікі пагражаюць працягваць свой маніторынг.
Сітуацыя ў Бялыніцкім раёне не з’яўляецца выключэннем з правіл. Парушэнні выяўлены практычна ва ўсіх гаспадарках, якія правяраліся.
Неналежнае ўтрыманне цялят, падрыхтоўцы да зімы цялятнікаў і індывідуальных домікаў выяўлены ў гаспадарках: “Тэльмана” Клічаўскага, “Бялыніцкі райаграпрамтэхзаб” і “Бялынічы” Бялыніцкага, “Неўскі-Агра”, “Добрасць” і “Крычаўрайаграпрамтэхзаб” Крычаўскага, “Жылічы” Кіраўскага, “Агракамбінат “Усход” і “Эксперыментальная база “Дашкаўка” Магілёўскага, “Заранскі” і “Наша Радзіма” Слаўгарадскага, “Машавое” Касцюковіцкага раёна.
Выпойка нованароджаных цялят малодзівам у начны час не арганізавана на наведаных фермах “Дабросць”, “Крычаўрайаграпрамтэхзаб”, “Бялыніцкі райаграпрамтэхзаб”, “Агракамбінат “Усход” і “Эксперыментальная база “Дашкаўка»”.
Адзначана “загноенасць” (занавожанасць) асобных адрын, выгульных пляцовак, гноясховішчаў практычна на кожным аб’екце названых сельгасарганізацый.” Менавіта таму магілёўскія каровы па ранейшаму часцяком брудныя і недагледжаныя.
Прокурор из Могилева Ольга Богуковская, занесенная в базу “Каратели Беларуси” произнесла самую убедительную речь на…
Общественную баню в Круглом пришлось закрыть – ее посещали не больше пяти жителей райцентра. Уходят…
Сегодня в Могилеве откроется выставка художника Сергея Масихо, импрессиониста, мастера пейзажей, вдохновленного природой и рекой…
На главном рынке Бобруйска лето в самом соку – с ароматом дыни, клубники и жареных…
Заведующая аптекой в Быхове продавала льготные лекарства по полной стоимости и за несколько лет положила…
За второй квартал 2025 года среди областных центров самой дорогой проданной квартирой по цене квадратного…