Паведамленне пра гэта паявілася на афіцыйнай старонцы ўстановы. За подпісам Нэда Прайса, прэс-сакратара Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, гаворыцца, што “Злучаныя Штаты вітаюць вызваленне некалькіх палітвязняў у Беларусі, у тым ліку журналіста Алега Груздзіловіча.”
– Нягледзячы на тое, што вызваленне гэтых палітвязняў з’яўляецца крокам у правільным накірунку, занадта шмат палітычных зняволеных застаецца за кратамі ў Беларусі. – гаворыцца далей у дакуменце – Мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.
Журналіст Алег Груздзіловіч быў вызвалены 21 верасня, пасля 9 месяцаў арышту. Большую частку свайго тэрміну ён правёў у магілёўскай турме №4. У сакавіку 2022 года ён быў асуджаны на паўтары гады калоніі агульнага рэжыму за “арганізацыю масавых беспарадкаў і ўдзел у іх”.
Сёння праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітзняволенымі яшчэ 20 чалавек. Сярод іх магілёвец Віталь Чавусаў. Акрамя…
В этом году БГСХА стала одним из двух вузов Беларуси, где вынуждены объявить дополнительный набор…
Па рашэнні пракуратуры Магілёўскай вобласці ў Беларусі заблакавалі сайты праваабарончых праектаў "Праваабаронцы супраць катаванняў" і…
Строящийся на гранты ЕС объект в Быховском районе кормит не только сотрудников, но и массу…
Тайна качества знаменитой смаженка из Кировска кроется в том, чтобы не соблюдать традиции райпо, а…
Всплывают новые подробности урагана, натворившего дел в Могилевской области. Есть среди них и курьезный случай,…