12 чэрвеня праваслаўныя хрысціяне святкуюць Дзень Святой Троіцы.
Адзначаецца на 50-й дзень (Пяцідзесятніца) па Вялікадні. Пяцідзесятніца тлумачыцца, як свята сашэсця Святога Духа на апосталаў.
У культавую практыку праваслаўнай царквы свята Тройцы ўведзенае ў XIV стагоддзі.
Разам з назвай Троіца пашыранай практычна па ўсёй Беларусі назва Сёмуха (Сёдмуха, Сёмка, Зелянец, Зялёныя святкі).
Вытокі Сёмухі сягаюць храналагічна да пачатковых перыядаў складвання рода-племянной арганізацыі грамадства.
12 чэрвеня – Сусветны дзень барацьбы супраць дзіцячай працы.
Заснаваны Міжнароднай арганізацыяй працы і адзначаецца штогод. Упершыню адзначаны ў 2002 годзе.
Закліканы прыцягнуць увагу да праблемы эксплуатацыі дзіцячай працы і ўжыванне захадаў для яе ліквідавання.
160 мільёнаў дзяцей ад 5 да 17 гадоў працуюць, прычым больш за 100 мільёнаў – ахвяры сучаснага рабства, а 80 мільёнаў – заняты небяспечнай працай.
12 (24) чэрвеня 1812 года з пераправы праз Нёман французскіх войск пачалася вайна з Расійскай імперыяй.
Дадзеныя ўдзелу беларусаў у арміях двух дзяржаваў сведчаць, што яна пераўтварылася ў грамадзянскую.
За два дні да вайны перад войскамі зачыталі загад Напалеона, у якім ён падкрэсліваў, што вядзе вайну дзеля аднаўлення Польшчы ў межах 1772 году.
У вайне загінула ў баях, ад голаду, разрухі 1 мільён беларусаў, ці чвэрць насельніцтва краю.
На месцах значных баёў пастаўленыя помнікі: у Віцебску, Полацку, Клясціцах, Брэсце, Пінску. Пад Магілёвам у 1912 г. пабудавана мемарыяльная капліца ў памяць аб бітве пад Салтанаўкай 23 ліпеня 1812 году.
Адной з самых знакамітых стала бітва 29 лістапада на Бярэзіне пад Барысавам. Каля вёсак Студзёнка і Брылі загінула значная частка арміі Напалеона.
Бітва пакінула моцны адбітак у грамадскай свядомасці французаў, якія да гэтага часу ўжываюць слова «Бярэзіна» як метафару поўнага правалу або катастрофы.
12 чэрвеня 1895 года нарадзіўся Леапольд Родзевіч (1895-1938).
Беларускі драматург, тэатральны і нацыянальны дзеяч.
Рэдактар беларускіх газет «Беларускі звон», «Наша будучыня», «Чырвоны сцяг», часопісу «Бальшавік», дзеяч Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі.
Аўтар шматлікіх п’ес, зборнікаў вершаў: «Беларусь», «На паняволеных гонях» і інш. Многія творы Родзевіча, асабліва «Збянтэжаны Саўка», ставяцца сучаснымі тэатральнымі калектывамі Беларусі.
Быў арыштаваны чэкістамі ў 1933 годзе па справе так званага «Беларускага нацыянальнага цэнтру». Адпраўлены ў Саратаў, дзе працаваў у лясніцтве. Паўторна арыштаваны ў 1938. Дакладная дата гібелі невядомая.
12 чэрвеня 1942 года нацыстамі знішчана гета ў Друі: забіта 1318 габрэяў.
Падчас знішчэння гета згарэла і знакамітая Друйская сінагога.
На месцы расстрэлу друйскіх габрэяў у 2001 г. паставілі помнік на сродкі, сабраныя выхадцамі з гэтага мястэчка.
Паводле дадзеных большасці навуковых крыніц ахвярамі Халакосту ў Беларусі сталі ад 600 да 800 тысяч габрэяў і нават больш.
У Беларусь забіваць завозілі габрэяў з іншых акупаваных нацыстамі краінаў.
У кожным горадзе былі арганізаваныя гета, у якіх зганялі габрэяў, а затым масава стралялі. Месцы расстрэлаў ёсць ля ўсіх буйных паселішчаў.
12 чэрвеня 1998 года памёр у ЗША Антон Адамовіч. Нарадзіўся ў 1909 годзе.
Беларускі літаратуразнавец, гісторык, празаік, дзеяч беларускай эміграцыі.
Аўтар манаграфічнага даследавання творчасці Максіма Гарэцкага, прац пра Івана Луцкевіча, а таксама «Якуб Колас у супраціве саветызацыі», «Супраціўленьне саветызацыі ў беларускай літаратуры» і іншых.
Антон Адамовіч пісаў таксама працы па гісторыі, эканоміцы, культуры Беларусі, вывучэнне яго творчай спадчыны (каля 250 прац, у тым ліку на англійскай, нямецкай і рускай мовах) яшчэ наперадзе. Адзін з заснавальнікаў Беларускі інстытут навукі і мастацтва.
У 1930 годзе быў арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Высланы ў Удмуртыю, у Глазаў.
У 1934 годзе пераведзены ў Вятку, дзе працаваў у навучальных установах.
21 ліпеня 1935 году тэрмін высылкі працягнулі яшчэ на 2 гады. У 1937 годзе арыштаваны зноў. Вызвалены 3 ліпеня 1938 году, вярнуўся ў Мінск. Скончыў БДУ, працаваў настаўнікам у сярэдняй школе.
Падчас Другой сусветнай вайны заставаўся ў Мінску. З ліпеня 1941 – адзін з арганізатараў выдання шэрагу беларускіх газет, часопісаў, кніг.
З 1960 гадоў жыў у ЗША. Тады ж стаў адным з кіраўнікоў радыёстанцыі «Свабода».
Пахаваны на Беларусіх могілках у Іст-Брансуіку, штат Нью-Джэрсі.
wikimedia.org
12 чэрвеня 2021 года памёр Ігар Жалязоўскі.
Нарадзіўся ў 1963 годзе.
Беларускі канькабежац, заслужаны майстар спорту СССР, Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Беларусі. Яго імя ўнесенае ў Кнігу рэкордаў Гінэса.
Ён стаў першым у гісторыі атлетам, хто здабыў алімпійскую ўзнагароду для незалежнай Беларусі – срэбра Лілехамэра ў 1994 годзе.
5 разоў прызнаваўся лепшым спартоўцам году Беларусі. Адзін з наймацнейшых у свеце канькабежцаў-спрынтэраў у 1980-1990 гадах. Прэзідэнт Беларускага саюзу канькабежцаў, член НАК Беларусі, прэзідэнт Параалімпійскага камітэту Беларусі.
zviazda.by
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…