Сусветны дзень барацьбы з інсультам (з 2006 года). Праводзіцца з мэтай закліку да актыўных дзеянняў у барацьбе супраць гэтага захворвання. Галоўная задача акцый, якія праводзяцца ў гэты дзень, – павышэнне дасведчанасці сусветнай супольнасці, і перш за ўсё моладзі, аб праблеме інсульту, важнасці правільнага і своечасовага аказання першай дапамогі, бо менавіта своечасова аказаная першая дапамога ў многіх выпадках дапамагае не толькі захаваць жыццё, але і прадухіліць інваліднасць.
1611 год. Цар маскоўскі Васіль IV Шуйскі паўстаў як палонны перад Сенатам, каралём і вялікім князем Жыгімонтам Вазам у Варшаве.
Па перапоўненых радасным натоўпам вуліцах Варшавы правезлі “жывыя трафеі”: узятага ў палон цара Васіля Шуйскага, групу рускіх дыпламатаў і военачальнікаў.
Затым Шуйскага ўвялі ў каралеўскі замак і ён пакланіўся Жыгімонту ў ногі.
1861 год. Памёр Павал Шпілеўскі.
Беларускі этнограф, пісьменнік, публіцыст і тэатральны крытык.
Сабраў цікавыя звесткі з археалогіі, з гісторыі гарадоў, мястэчак і вёсак Беларусі, пагаворкі, апісанні побыту, павер’яў, абрадаў і звычаяў беларускага народу, становішча сельскай гаспадаркі і прамысловасьці.
Адзначыў самабытнасьць беларускай мовы. Цэнтральная думка творчасці: беларусы — найстаражытнейшыя ў славянскім свеце.
Аўтар кнігі “Путешествие по Полесью и Белорусскому краю”.
У гонар вучонага названа вуліца ў Мінску.
1918 год. Нарадзіўся Іосіф Абраміс.
Беларускі дырыжор, заслужаны дзеяч мастацтваў.
Прапрацаваў у Дзяржаўным тэатры оперы і балета, Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі БССР.
Кіраваў пастаноўкай шматлікіх опер і балетаў, у тым ліку «Баль-маскарад» і «Атэла» Дж. Вердзі, «Князь Ігар» А. Барадзіна, «Марынка» Р. Пукста, «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага, «Спартак» А. Хачатурана, «Несцерка» Р. Суруса.
Памёр 29 верасня 1984 года.
1929. “Чорны аўторак” на нью-ёркскай фондавай біржы – канчаткова абваліўся рынак акцый. Пачатак Вялікай дэпрэсіі.
Адбыўся на пяты дзень “біржавы ліхаманкі”.
Скалануў эканоміку ЗША і стаў “спускавым кручком” Вялікай дэпрэсіі – працяглага эканамічнага крызісу ў сусветнай эканоміцы, які афіцыйна скончыўся ў 1940 годзе. Але рэальна эканоміка ЗША стала аднаўляцца толькі пасля Другой сусветнай вайны.
Вялікая Дэпрэсія была сінхронная, усёабдымная і закранула ўсе галіны сусветнай эканомікі. Сваю назву гэты перыяд атрымаў дзякуючы эмацыйнаму стану, у якім знаходзілася грамадства. Людзі сапраўды пагрузіліся ў стан дэпрэсіўнага здранцвення.
1937 год. «Чорная ноч» беларускай літаратуры і навукі.
У Мінску расстраляны шматлікія дзеячы культуры, асветы і дзяржаўнага апарату Беларусі, усяго — каля 160 чалавек, у тым ліку літаратары
Васіль Каваль, Майсей Кульбак, Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Васіль Сташэўскі, Міхась Чарот, Арон Юдэльсон,
наркомы асветы і юстыцыі Аляксандр Чарнушэвіч і Максим Ляўкоў, рэктары БДУ Ананій Дзякаў і Язэп Каранеўскі.
Поўны Спіс дзеячаў Беларусі, расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 года можна пабачыць тут.
1938 год. Нарадзіўся Янка Саламевіч.
Беларускі літаратуразнавец, фалькларыст, бібліёграф, перакладчык. Кандыдат філалагічных навук (1971). Сустваральнік і рэдактар выдавецтва «Беларуская савецкая энцыклапедыя».
Увёў у навуковы ўжытак невядомыя матэрыялы пра жыццё і творчасць многіх пісьменнікаў, у тым ліку Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча.
Аўтар першага на Беларусі «Слоўніка беларускіх псеўданімаў (XVI—XX стст.)». Склаў бібліяграфічны даведнік «Беларускі фальклор (1926—1963)», складальнік зборнікаў, кнігі твораў многіх аўтараў.
Перакладчык на беларускую мову навуковых прац, падручнікаў, мастацкіх твораў.
Памёр 31 ліпеня 2012 года.
1945 год. Нарадзіўся Мікалай Казак.
Беларускі фізік, акадэмік НАН Беларусі.
Доктар фізіка-матэматычных навук. Дырэктар Інстытуту фізікі АН Беларусі.
Аўтар больш як 320 навуковых прац.
1952 год. У Пінску знішчана сінагога – найстарэйшая з захаваных на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.
Пачала будавацца ў 1506 годзе, калі пінскі князь Фёдар з жонкай Аленай з роду Алельковічаў падпісалі грамату і выдзелілі ўчастак пад сінагогу і могілкі.
Каменная Вялікая, “Велка” сінагога належала цеху краўцоў – “Сінагога краўцоў”. Гарэла пры асадзе казакоў Б. Хмяльніцкага ў 1648, рускіх войск 1656 года. Кожны раз аднаўлялася.
Разабрана на цэглу.
1969 год. Нараджэнне Інтэрнэту (Internet, ад Interconnected Networks).
У 21:00 паміж двума першымі вузламі сеткі ARPANET, якія знаходзіліся на адлегласці ў 640 км — у Каліфарнійскім універсітэце Лос-Анджэлеса і ў Стэнфардскім інстытуце — правялі першую перадачу дадзеных. Перадалі ўсяго 2 сімвалы «LO» (планавалася перадаць «LOG» – LOGIN).
Кожны трэці зямлянін карыстаецца сецівам.
Сучасны Інтэрнэт мае таксама мноства сацыяльных і культурных аспектаў. Інтэрнэт — гэта адбітак сучаснага грамадства і светапогляду.
Разам з Інтэрнэтам з’явіліся Інтэрнэт супольнасці (сацыяльныя сеткі), Інтэрнэт-залежнасць, Інтэрнэт-знаёмствы, Кіберпанк.
1989 год. На Дзяды ў Курапатах адбыўся мітынг у памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
Шматтысячная калона людзей прайшла ад Усходніх могілак да Курапат, дзе адбыўся мітынг-рэквіем па забітых, устаноўлены сяміметровы «Крыж Пакуты».
У той дзень усе прысутныя верылі, што, падымаючы гэты крыж над магіламі нявінна забітых, мяняецца наша краіна, што больш такое на нашай зямлі не паўторыцца.
Курапаты – сімвал барацьбы за незалежнасць, супраць камуністычнай ідэалогіі.
Пасля прыходу да ўлады А. Лукашэнкі было здзейснена некалькі спробаў прынізіць гістарычную каштоўнасць курапацкіх пахаванняў і даказаць, што расстрэлы ў тут праводзілі фашысты.
7 кастрычніка 2007 года вандаламі знішчаны «Крыж пакут».
6 лістапада 2018 года з санкцыі Міністэрства культуры быў устаноўлены памятны знак: канструкцыя са звонам, на якую нанесены надпісы на чатырох мовах, афіцыйных у даваеннай БССР (беларуская, руская, ідыш і польская).
1998 год. У ЗША паляцеў у космас самы стары астранаўт – Джон Глен.
Ён адважыўся паляцець ва ўзросце 77 гадоў і 103 дні.
Гэта быў яго другі палёт, бо ў першы раз у космас ён лётаў 20 лютага 1962 года.
Джон Глен – першы амерыканскі астранаўт і трэці ў свеце пасля савецкіх касманаўтаў Юрыя Гагарына і Германа Цітова.
2017 год. Памёр Георгій Паплаўскі.
Беларускі графік, жывапісец. Народны мастак Беларусі.
Акадэмік НАН Беларусі, Акадэміі мастацтваў СССР, Расійскай Акадэміі мастацтваў. Заслужаны дзеяч мастацтваў.
Кіраўнік «Творчых акадэмічных майстэрняў графікі» Міністэрства культуры.
Мастак шырокага дыяпазону, валодаў тэхнікамі лінагравюры, літаграфіі, афорта, сухой іголкі, малюнка пяром.
Афармляў творы Я. Купалы, Я. Коласа (Дыплом “Найпрыгажэйшая кніга свету”, Лейпцыг, 1968, за кнігу «Новая зямля»), А. Куляшова, В. Быкава, А. Адамовіча, школьныя падручнікі.
Узнагароджаны многімі міжнароднымі дыпломамі, медалямі.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…